Рэдказямельныя элементы
Рэдказямельныя элементы, TR — група з 17 элементаў, якая ўключае лантан, скандый, ітрый і лантаноіды. Усе гэтыя элементы — металы серабрыста-белага колеру, пры тым усе маюць падобныя хімічныя ўласцівасці (найболей характэрная ступень акіслення +3).
Гісторыя
правіцьУ 1794 годзе фінскі хімік Юхан Гадалін, даследуючы рудныя узоры блізка ад шведскага мястэчка Ітэрбю, выявіў невядомую да таго «рэдкую зямлю», якую назваў па месцы знаходкі ітрый. Пазней, нямецкі хімік Марцін Клапрот падзяліў гэтыя ўзоры на дзве «землі», для адной з якіх ён пакінуў імя ітрый, а іншую назваў цэрый (у гонар нядаўна адкрытай малой планеты Цэрэра і па імі старажытнарымскай багіні Цэрэры). Трохі пазней шведскі вучоны К. Мосандэр здолеў вылучыць з таго ж узору яшчэ некалькі «зямель». Усе яны апынуліся аксідамі новых элементаў, якія атрымалі назву рэдказямельныя металы. Сумесна да 1907 года хімікі выявілі і ідэнтыфікавалі ўсяго 14 такіх элементаў. На аснове вывучэння рэнтгенаўскіх уласцівасцяў усім элементам былі прысвоены атамныя нумары ад 57 (лантан) да 71 (лютэцый), акрамя 61. Па ўзрастанні атамнай вагі яны размясціліся наступным чынам:
Z | Імя | Этымалогія | |
---|---|---|---|
57 | La | Лантан | ад грэч. «утоены» |
58 | Ce | Цэрый | у гонар Цэрэры |
59 | Pr | Празеадым | ад грэч. «зялёнае блізня», з-за зялёнай лініі ў спектры |
60 | Nd | Неадым | «новае блізня» |
61 | Pm | Праметый | ад імя міфічнага героя Праметэя, які выкраў у Зеўса агонь і што перадаў яго людзям. |
62 | Sm | Самарый | па імі мінерала самарскіт, у якім быў выяўлены |
63 | Eu | Еўропій | у гонар Еўропы |
64 | Gd | Гадаліній | у гонар Іахана Гадаліна |
65 | Tb | Тэрбій | у гонар Ітэрбійскага радовішча |
66 | Dy | Дыспрозій | ад грэч. «цяжкадаступны» |
67 | Ho | Гольмій | у гонар Стакгольма |
68 | Er | Эрбій | у гонар Шведскага горада Ітэрбі |
69 | Tm | Тулій | ад старой назвы Скандынавіі |
70 | Yb | Ітэрбій | у гонар Шведскага горада Ітэрбі |
71 | Lu | Лютэцый | ад старажытнарымскай назвы Парыжа |
Спачатку ячэйка пад нумарам 61 была незапоўненай, у далейшым гэта месца заняў праметый, які быў выдзелены з прадуктаў дзяленя урана і стаў 15-м членам гэтага сямейства.