Адкрыць галоўнае меню

Біялагічная рэдукцыя (ад лац.: reducere — вяртаць; прыводзіць у пэўны стан) — памяншэнне, спрашчэнне будовы ці знікненне органаў у сувязі са стратай іх функцый падчас эвалюцыі.

Да прыкладу, прадстаўнікі сямейства Chloranthaceae адрозніваюцца моцнай рэдукцыяй кветак: пялёсткі, а часам і чашалісцікі, у іх адсутнічаюць, мужчынскія кветкі ў некаторых відаў маюць усяго адну тычачку.

Нярэдка страта органамі ўласцівай ім функцыі адбываецца падчас індывідуальнага (антагенез) ці гістарычнага (філагенез) развіцця арганізмаў. Звычайна біялагічная рэдукцыя вядзе да росквіту віду (біялагічнага прагрэсу).

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Биологический энциклопедический словарь / глав. ред. М. С. Гиляров. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 534.
  • Словарь иностранных слов. — м: «Сирин», 1996. — С. 423.