Рэймскі сабор
Рэймскі сабор (фр.: Notre-Dame de Reims) быў пабудаваны ў XIII ст., гэта значыць пазней Сабора Парыжскай Божай Маці і Шартрскага сабора, але значна раней, чым саборы ў Страсбургу, Ам’ене і Бавэ.
Кафедральны сабор | |
Рэймскі сабор | |
---|---|
Cathédrale Notre-Dame de Reims | |
49°15′13″ пн. ш. 4°02′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Францыя |
Горад | Рэймс |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Рэймскае архібіскупства |
Благачынне | Q100981916?[1] |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар | Jean d'Orbais[d] |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Будаўніцтва | 1211—1275 гады |
Вышыня | 81 м |
Сайт | cathedrale-reims.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэймскі сабор з’яўляецца адным з самых вядомых узораў гатычнага мастацтва ва Францыі дзякуючы сваёй архітэктуры і скульптурным кампазіцыям і ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пачынаючы з перыяду Сярэднявечча і да XIX стагоддзя гэты сабор быў месцам каранацыі практычна ўсіх французскіх манархаў.
Гісторыя
правіцьV стагоддзе: Першы сабор, пабудаваны святым біскупам Ніказіем (Saint Nicaise) на месцы гала-рымскіх тэрм. Ужо тады ён быў прысвечаны Маці Божай.
Каля 498: Святы Рэмігій хрысціў у Рэймскім саборы Хлодвіга I.
816: Сын Карла Вялікага Людовік Набожны абраў Рэймс месцам, дзе ён каранаваўся ў якасці імператара.
1027: Каранацыя Генрыха I. Легенда пра сасуд з міро (фр.: Sainte Ampoule) і палітычная магутнасць Рэймскага архібіскупства сталі прычынамі таго, што сабор стаў сталым месцам каранацыі французскіх кіраўнікоў.
1210: Пажар знішчыў стары сабор.
1211, 6 мая: Архібіскуп Рэймса Абры дэ Умбер (фр.: Aubry de Humbert) заклаў тут новы сабор Маці Божай, які існуе і дагэтуль.
У будаўніцтве новага будынка сабора бралі ўдзел чатыры архітэктара:
- з 1211: Жан д'Арбэ (фр.: Jean d'Orbais).
- 1231—1237: Жан-ле-Лу (што можа быць перакладзена як Жан Воўк) (фр.: Jean-le-Loup).
- 1247—1255: Гашэ Рэймскі (фр.: Gaucher de Reims).
- паміж 1255 і 1285: Бернар Суасонскі (фр.: Bernard de Soissons).
XVI стагоддзе — у Рэймскі сабор трапляе славянскае Рэймскае евангелле, на якім, як на таямнічым рукапісе, прысягаюцца каралі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Рэймскі сабор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 564. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Всеобщая история искусств. Том 2. Искусство средних веков. Книга первая. — Академия художеств СССР. Институт теории и истории изобразительных искусств.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Notre-Dame de Reims
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 601 рус. • англ. • фр. |