Рэйнальд Адам (Adamus; 1602, Курпфальц — 1656) — кальвінскі тэолаг, педагог, дзеяч пратэстанцкага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Рэйнальд Адам
Дата нараджэння 1602(1602)
Месца нараджэння Курпфальц
Дата смерці 1656(1656)
Род дзейнасці тэолаг, педагог

БіяграфіяПравіць

З 1622 года вывучаў тэалогію ў Лейдэнскім ўніверсітэце. Па запрашэнні Крыштафа Радзівіла прыехаў у Вялікае Княства Літоўскае, выкладаў у слуцкай кальвінісцкай гімназіі, некаторы час яе рэктар[1]. Быў хатнім настаўнікам Януша Радзівіла, будучага вялікага гетмана літоўскага, суправаджаў яго ў час навучання ў замежных універсітэтах. Вярнуўшыся ў 1633 годзе ў Вялікае Княства Літоўскае, стаў прыдворным прапаведнікам у Януша Радзівіла. У 1636 годзе пасылаўся ў Парыж з лістом кальвіністаў Рэчы Паспалітай да Гуга Гроцыя. У 1642 годзе па даручэнні віленскай евангелісцкай абшчыны інспектаваў кальвінісцкія школы у Вялікім Княстве Літоўскім. Жыў пры двары Януша Радзівіла ў Кейданах, сістэматызаваў і дапаўняў бібліятэку. Удзельнічаў у пратэстанцкіх сінодах у Орлі на Падляшшы (1644) і ў Торуні (1645).

Навукова-педагагічная дзейнасцьПравіць

У Слуцку, у 1628 годзе, разам з калегамі Анджэям Дабжанскім і Анджэям Музоніем склаў для гімназіі на лацінскай мове статут, праграму і расклад заняткаў («Ordo scholae slucensis», Любча, 1628). У кнізе дадзены метадычныя ўказанні па гісторыі і літаратуры, арганізацыі школьнага тэатра, фізічнай падрыхтоўкі вучняў. Таксама характарызуюцца беларуская прырода і духоўнае аблічча жыхароў са Случчыны[2].

У 1629 годзе віленскі сінод зацвердзіў падручнікі Рэйнальда Адама па гісторыі і рыторыцы «Слуцкі кампендыум» («Compendium rhetoricum… in usum Scholae Slucensis»). Апошні мае тры часткі: «Метад, пытанні, каноны», «Аб значэнні мастацтва прамовы», «Спецыяльная рыторыка». У звароце да чытача аўтар піша: «Жыццё, найбольш займальная − у школах, гэтых майстэрняў чалавечых душ, − тут менш зладумцаў, тут захоўваюцца прыдатнасць і талент чалавека»[3].

Зноскі

  1. Педагогі і іх выхаванцы. Спадчына Слуцкага краю (22 студзеня 2016).
  2. Парэцкі А. І. Адам Рэйнальд // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1984. — Т. 1. — С. 37.
  3. Порецкий Я. І. Слуцкий Компедиум по риторике // Педагогика и психология. Вопросы истории школы и педагогики в БССР. — Мн.: 1976. — № 9.

ЛітаратураПравіць

  • Антология педагогической мысли Белорусской СССР. ― М.: Педагогика, 1986. ― С. 92—101. ― С. 460.
  • Stanisław Knot: Adam Rejnold. In: Polski Słownik Biograficzny. Band 1. Krakau 1935, S. 23-24.