Рэйф Натаніел Туіслтан-Уайкхем-Файнс[5] (англ.: Ralph Nathaniel Twisleton-Wykeham-Fiennes, МФА [ˈreɪf ˈfaɪnz][6], MWCD /RĀF FĪNZ/[7], 22 снежня 1962, Іпсуіч, Суфалк, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр, кінарэжысёр, пасланец добрай волі ЮНІСЕФ.

Рэйф Файнс
Ralph Fiennes

Рэйф Файнс перад узнагароджаннем прэміяй Тоні ў Нью-Ёрку
Імя пры нараджэнні Рэйф Натаніел Файнс
Дата нараджэння 22 снежня 1962(1962-12-22)[1][2][…] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Марк Файнс[d][3]
Маці Джэніфер Лэш[d][3]
Жонка Alex Kingston[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія
Кар’ера 1990 — наш час
Кірунак камедыі Шэкспіра[d]
Узнагароды BAFTA (1993)
IMDb ID 0000146
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Рэйф — першынец у сям’і. Яго маці Джэніфер Лаш[en] — пісьменніца, бацька Марк Файнс[en] — вядомы фатограф (яго ж бацькам быў прамысловец Морыс Файнс[en][8]. Яго сям’я вядзе сваё паходжанне ад нарманаў[9]. З 1973 года сям’я жыве ў Ірландыі. З яго пяці братоў і сясцёр практычна ўсё маюць дачыненне да кіно: брат Джозеф выканаў ролю Шэкспіра ў оскараноснай меладраме «Закаханы Шэкспір» (1998); іншы брат, Магнус[en] — кампазітар; сёстры Сафі[en] і Марта — кінарэжысёры (у фільме Марты «Анегін» Рэйф іграў галоўную ролю); а трэці яго брат, Якаб, займаецца аховай навакольнага асяроддзя. Таксама малады акцёр Хіра Файнс-Тыфін (іграў у «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка») даводзіцца яму пляменнікам, вядомы брытанскі падарожнік Ранульф Твіслтан-Вайкхем-Файнс і пісьменнік Уільям Файнс[en] даводзіцца Рэйфу і яго братам і сёстрам кузенамі 3-й ступені. У 8-м калене яны з’яўляюцца сваякамі брытанскай каралеўскай сям’і.

Кар’ера правіць

Навучаўся акцёрскаму майстэрству ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. Пачынаў сваю кар’еру ў Адкрытым тэатры Рыджэнтс-парку[en], з канца 1980-х іграў у Каралеўскім нацыянальным тэатры[en]. З 1988 годзе перайшоў у трупу Каралеўскага Шэкспіраўскага тэатра[9]. Лаўрэат амерыканскіх тэатральных прэмій «Тоні». Намінаваўся на «Оскар» за ролі ў фільмах «Спіс Шындлера» (1993) і «Англійскі пацыент» (1996). У яго паслужным спісе ёсць і намінацыі на «Залатую маліну» (1999, разам з Умай Турман за камедыйны баявік «Мсціўцы»). У тым жа годзе выканаў ролю Анегіна ў аднайменным галівудскім фільме.

Сярод яго тэатральных прац асабліва адзначаецца роля Іванова ў аднайменнай п’есе А. П. Чэхава ў пастаноўцы лонданскага тэатра «Алмейда[en]» (сярэдзіна 1990-х), Файнс іграў зламанага і блізкага да вар’яцтва чалавека незвычайна пераканаўча[10].

Дачыненні з Беларуссю правіць

У снежні 2012 года па ініцыятыве Беларускага Свабоднага тэатра ў рамках кампаніі Free Belarus Now (англ.: Свабоду Беларусі зараз!) разам з іншымі вядомымі брытанскімі акцёрамі, сярод якіх Джаана Ламлі, Сэм Уэст, Алан Рыкман, Марк Райланс, Цім Райс, Аджоа Анда і Сайман Кэлау, звярнуўся ў відэазвароце да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана з патрабаваннем звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі[11]:

Сёння я звяртаюся да Дэвіда Кэмерана, прэм’ер-міністра маёй краіны, для таго, каб выкарыстаць сілу маралі ў палітыцы, разбурыць сон сумлення і запатрабаваць ад апошняга дыктатара Еўропы Аляксандра Лукашэнкі спыніць катаванні свайго народа і вызваліць палітычных зняволеных да новага года.

Асабістае жыццё правіць

У 1993—1997 гг. акцёр быў у шлюбе з актрысай Алекс Кінгстан, вядомай расійскаму гледачу па тэлесерыялах «Хуткая дапамога» і «Доктар Хто».

Узнагароды правіць

Двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар». Мае 11 іншых узнагарод і 20 намінацый на ўзнагароды.

Заўвагі правіць

  1. Ralph Fiennes // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ralph Fiennes // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. Student & graduate profilesКаралеўская Акадэмія драматычнага мастацтва.
  5. Сустракаецца таксама транслітарацыйны варыянт перадачы імя — Ральф.
  6. How to pronounce Ralph Fiennes (англ.). inogolo.com. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012. Праверана 26 студзеня 2012.
  7. NLS/BPH: Other Writings, Say How? (англ.). National Library Service for the Blind and Physically Handicapped. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012. Праверана 26 студзеня 2012.
  8. Біяграфія акцёра на filmreference.com
  9. а б Fiennes, Ralph. Interview with James Lipton Архівавана 4 жніўня 2007.. «Inside the Actors Studio»
  10. Ю. Фридштейн. «Русский пациент» Рейфа Файнза // Энциклопедия для детей. Искусство. Т. 3 / глав. ред. В. Володин. — М.: Аванта+, 2000. — С. 323.
  11. Британские звезды требуют от Кэмерона обратить внимание на Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць