Рэйхлінава чытанне

Рэйхлінава чытанне, Рэйхлінава сістэма: сістэма чытання (вымаўлення) старажытнагрэчаскіх тэкстаў, заснаваная на грэчаскім вымаўленні эпохі 15—16 ст. Распаўсюджанню яе, асабліва ў Германіі, значна паспрыяў Ёган Рэйхлін (адсюль назва).

Гл. таксама: Эразмава чытанне.

Сістэма перадавала з'явы тагачаснай жывой грэчаскай мовы, якія траціліся ў Эразмавай сістэме. Рэйхлінава чытанне з'яўляецца асновай сістэма для чытання багаслоўскіх тэкстаў.

Грэч. Лац. Вымаўленне Грэч. Лац. Вымаўленне
1 Αα
αι[1]
αυ[1]
[а]
[е]
[аў]/[аф][2]
13 Νν
ντ
[н]
[нд]
2 Ββ [в] 14 Ξξ [кс]
3 Γγ
γκ
γγ
γχ
γξ
[г], [й][3]
[нг]
[нг]
[нх]
[нкс]
15 Οο
οι[1]
[о]
[і]
4 Δδ [д] 16 Ππ [п]
5 Εε
ει[1]
ευ[1]
[е]
[і]
[еў]/[еф][2]
17 Ρρ [р]
6 Ζζ [з] 18 Σςσ [с]
7 Ηη [і] 19 Ττ [т]
8 Θθ [ф] ці [θ][4] 20 Υυ
υι[1]
[і]
[і]
9 Ιι [і] 21 Φφ [ф]
10 Κκ [к] 22 Χχ [х]
11 Λλ [л] 23 Ψψ [пс]
12 Μμ
μπ
[м]
[мб]
24 Ωω [о]
Густое прыдыханне не вымаўляецца, напрыклад: ʽόμηρος — О́мір (пар. Го́мер у эразмавым чытанні).

Зноскі

  1. а б в г д е Дыфтонг.
  2. а б Адпаведна, перад галоснымі, звонкімі і санорнымі зычнымі і перад глухімі зычнымі.
  3. Між галоснымі.
  4. Міжзубны глухі зычны.

Літаратура правіць

  • М. Н. Славятинская. Учебник древнегреческого языка: Изд. 2-е, испр. и доп. — М.: Филоматис, 2003 (Серия «Филология»). — 620 с.: ил. ISBN 5-98111-005-8.