Рэльеф (геаграфія)

Рэлье́ф (фр.: relief, ад лац.: relevo — узнімаю) — сукупнасць няроўнасцей паверхні, разнастайных па абрысах, памерах, паходжанні, узросту і гісторыі развіцця; адна з састаўных частак ландшафту. Рэльеф даследуе геамарфалогія.

Тапаграфічная карта рэльефу Еўропы

Формы рэльефу могуць быць дадатныя, або выгнутыя (горы, узвышшы, узгоркі і іншыя), і адмоўныя, або ўвагнутыя (катлавіны, даліны, яры і іншыя).

Паводле памераў формаў вылучаюць:

Утвараецца рэльеф галоўным чынам у выніку працяглага адначасовага ўздзеяння на зямную паверхню эндагенных (унутраных) і экзагенных (знешніх) працэсаў.

На мапах рэльеф малююць ізалініямі — лініямі, кожныя кропкі якіх маюць аднолькавую вышыню над узроўнем мора.

Літаратура

правіць

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць
  • Рэльеф на сайце «Горнай энцыклапедыі» (руск.)