Пропаведзь — прамова свяшчэннаслужыцеля (прапаведніка) у храме перад прыхаджанамі ў канцы літургіі; жанр рэлігійнай прапаганды. Змяшчае тлумачэнні палажэнняў веравучэння, каментарыі Святога пісання, рэкамендацыі для адпаведных паводзін і дзеянняў[1].

«Нагорная пропаведзь». Карл Блох, 1877. Дацкі музей нацыянальнай гісторыі, Фрэдэрыксбарг.

У адрозненне ад малітвы будуецца дастаткова адвольна (не па фіксаваных схеме і тэксце). Рэлігійная пропаведзь у большай ступені ўздзейнічае на эмоцыі, падсвядомасць, інстынкты (т.зв. нелагічнае перакананне)[1].

У пратэстантызме пропаведзь — цэнтральны момант богаслужэння; спевы, малітвы, сімвалічныя жэсты суправаджаюць і ўзмацняюць пропаведзь. Сучасныя пропаведзі значную ўвагу звяртаюць на міратворчую, экалагічную і сацыяльна-маральную праблематыку[1].

Пропаведзь — дыдактычны твор аратарскага тыпу; бываюць гімнічныя, панегірычныя, павучальныя, апалагетычныя і інш[1].

Зноскі

  1. а б в г Пропаведзь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Літаратура

правіць