Рэм Іванавіч Салаухін

фізік
(Пасля перасылкі з Рэм Іванавіч Салавухін)

Рэм Іванавіч Салау́хін[3][4] (19 лістапада 1930 — 6 студзеня 1988) — беларускі савецкі фізік. Член-карэспандэнт АН СССР (1968) і Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (1968), акадэмік АН БССР (1977). Доктар фізіка-матэматычных навук (1964), прафесар (1965). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1965).

Рэм Іванавіч Салаухін
Дата нараджэння 19 лістапада 1930(1930-11-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1988(1988-01-06) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера механіка, прыкладная механіка[2], ядзерная фізіка[2], фізічная кінетыка[2] і thermomechanics[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1964)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Прадвадзіцелеў[d]
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў рабочым пасёлку Гусь-Хрустальны (сучасны горад ва Уладзімірскай вобласці Расіі). У 1953 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1953—1958 гг. працаваў у Энергетычным інстытуце акадэміі навук СССР. З 1959 года ў Сібірскім аддзяленні АН СССР — загадчык лабараторыяй у Інстытуце гідрадынамікі, намеснік дырэктара Інстытута ядзернай фізікі. У 1971—1976 гг. на пасадзе дырэктара Інстытута тэарэтычнай і прыкладной механікі. Прафесар Новасібірскага ўніверсітэта (1965—1977). У 1976—1987 гг. Р. І. Салаухін на пасадзе дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Акадэміі навук БССР, адначасова (з 1977 года) — прафесар, загадчык кафедрай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Працаваў у галіне фізікі ўдарных хваляў, фізікі плазмы, квантавай электронікі, высокатэмпературнай газадынамікі. Даследаваў кінэтыку ўдарных хваляў, атрымаў важныя вынікі ў распрацоўцы і вывучэнні газадынамічных лазерных сістэм, вывучаў працэсы пераходу гарэння ў дэтанацыю. Прапанаваў метады вымярэння ціску, шчыльнасці, тэмпературы і іншых параметраў працэсаў ва ўдарных хвалях.

Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

  • Ударные волны и детонация в газах. — М., 1963.
  • Методы скоростных измерений в газодинамике и физике плазмы — М., 1967. (у сааўтарстве)
  • Макроскопические и молекулярные процессы в газовых лазерах — М., 1981 (у сааўтарстве)
  • Газодинамические лазеры на смешении — Мн., 1984. (у сааўтарстве)

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б Солоухин Рем Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Акадэмік САЛАУХІН Рэм Іванавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  4. Беларусь 1995.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць