Рэнан Брэсан

беларускі футбаліст

Рэнан Брэсан (парт.: Renan Bardini Bressan; нар. 3 лістапада 1988) — бразільскі і беларускі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2018).

Футбол
Рэнан Брэсан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рэнан Бардыні Брэсан
Нарадзіўся 3 лістапада 1988(1988-11-03)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Бразілія
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Бразілія Атлетыку Сідадэ (Тубаран)
2007—2009 Беларусь Гомель 77 (7)
2010—2012 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 91 (39)
2013 Расія Аланія (Уладзікаўказ) 18 (0)
2014 Казахстан Астана 6 (1)
2014—2016 Партугалія Рыу Аві (Віла-ду-Конды) 45 (8)
2016—2017 Рэспубліка Кіпр АПОЭЛ (Нікасія) 7 (1)
2017—2019 Партугалія Шавіш 71 (10)
2019 Бразілія Куяба 3 (0)
2020—2021 Бразілія Парана (Курытыба) 31 (5)
2021 Бразілія Жувентуды (Кашыяс-ду-Сул) 0 (0)
2021 Бразілія КРБ (Масеё) 26 (5)
2022—2023 Бразілія Крысіума 6 (0)
2022   Бразілія Віла-Нова (Гаянія) 0 (0)
2023 Бразілія Эрсіліу Лус (Тубаран) 12 (3)
2023 Бразілія АБС (Натал) 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 4 (1)
2012—2018 Беларусь Беларусь 29 (3)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 верасня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачаў шлях у прафесійны футбол у сваім родным горадзе ў 2005 годзе, калі ўтварылася мясцовая каманда «Атлетыка Сідадэ». У 2007 годзе падпісаў кантракт з «Гомелем». За 2 гады гульні забіў 7 галоў. Футбаліст гуляў на пазіцыі атакуючага цэнтральнага паўабаронцы. Разам з гамяльчанамі бразілец выйграў срэбра нацыянальнага чэмпіянату.

У студзені 2010 года падпісаў кантракт з БАТЭ. У складзе БАТЭ выйграў мноства кубкаў і трафеяў, прызнаваўся 2 разы найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі. Удзельнік Лігі Еўропы 2010/11, Лігі чэмпіёнаў 2011/12 і Лігі чэмпіёнаў 2012/13.

У лістападзе 2012 года стала вядома пра пераход Брэсана ў «Аланію» з Уладзікаўказа[3]. У «Аланіі» не здолеў стаць іграком асновы. У кастрычніку 2013 года пакінуў «Аланію» з-за фінансавых праблем у клубе[4].

Пасля таго, як Брэсан стаў свабодным агентам, інтарэс да яго мела шмат клубаў з розных краін Еўропы і Азіі, а таксама Бразіліі[5]. У выніку ў студзені 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з дзейным чэмпіёнам Казахстана, клубам «Актабэ»[6]. Але, праз месяц з-за канфлікту паміж кіраўніцтвам клуба і трэнерскага штаба пакінуў «Актабэ» і хутка стаў іграком іншага казахстанскага клуба — «Астаны»[7]. У сакавіку 2014 быў афіцыйна прадстаўлены як ігрок сталічнага клуба[8]. Але ў выніку так і не здолеў зайграць у складзе «Астаны», рэдка праходзячы ў асноўны склад клуба. У ліпені 2014 года кантракт з «Астаной» быў разарваны[9].

2 жніўня 2014 года падпісаў кантракт з партугальскім клубам «Рыу Аві»[10]. У складе «Рыу Аві» хутка замацаваўся ў асноўным складзе. Пазней цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць шэраг клубаў Бразіліі і Турцыі. У чэрвені 2016 года перайшоў у кіпрскі АПОЭЛ[11]. Аднак, у кіпрскім клубе не здолеў замацавацца ў складзе. У студзені 2017 года, разарваўшы пагадненне з АПОЭЛам, стаў іграком партугальскага «Шавіша»[12]. У маі 2019 года, пасля таго як «Шавіш» страціў месца ў Прымейра-лізе, пакінуў каманду[13].

У верасні 2019 года падпісаў кантракт з клубам «Куяба» з бразільскай Серыі B[14]. Згуляўшы за каманду ў трох матчах, пакінуў яе па заканчэнні кантракта ў снежні 2019 года[15]. У лютым 2020 года далучыўся да іншага клуба другога бразільскага дывізіёна — «Параны»[16], дзе стаў адным з вядучых ігракоў. У кастрычніку 2020 года падоўжыў кантракт з «Паранай» да канца 2021 года[17]. У лютым 2021 года, пасля таго як «Парана» страціла месца ў Серыі B, перайшоў у «Жувентуды»[18], дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, правёў толькі чатыры матчы ў Лізе Гаушу.

У чэрвені 2021 года падпісаў кантракт з клубам КРБ[19], а ў снежні 2021 года перайшоў у «Крысіуму»[20]. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Віла-Нову»[21]. З-за траўмы не згуляў ніводнага матча за каманду і ў лістападзе 2022 года пакінуў «Віла-Нову»[22].

У пачатку 2023 года быў у складзе «Крысіумы» ў матчах чэмпіянату штата Санта-Катарына, аднак заставаўся на лаўцы запасных і не выхадзіў на поле. У лютым 2023 года разарваў кантракт з клубам[23] і неўзабаве стаў іграком «Эрсіліу Лус» з Серыі D[24]. У ліпені 2023 года перабраўся ў АБС з Серыі B[25][26]Ю аднак ужо ў верасні 2023 года перастаў з’яўляцца на полі і хутка пакінуў каманду[27][28].

Міжнародная кар’ера правіць

У снежні 2010 года атрымаў беларускае грамадзянства. У лютым 2012 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў таварыскім матчы са зборнай Малдовы. Улетку 2012 гуляў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях, дзе забіў мяч у браму Бразіліі.

Узнагароды правіць

Крыніцы правіць

  1. Renan Bressan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Renan Bardini Bressan // FBref.com
  3. Рэнан Брэсан пераходзіць у расійскую «Аланію»
  4. Ренан Брессан в одностороннем порядке расторг контракт с владикавказской "Аланией"
  5. 10 клубов, в которых Ренан Брессан мог и еще может продолжить карьеру(недаступная спасылка)
  6. Брессан подписал двухлетний контракт с "Актобе"
  7. Брессан подписал двухлетний контракт с "Астаной"
  8. Ренан Брессан официально представлен как футболист "Астаны" (ФОТО)
  9. Ренан Брессан расторг контракт с "Астаной"
  10. Брессан перешел в "Риу Аве"
  11. АПОЭЛ подписал контракт с Брессаном
  12. "Шавиш" официально сообщил о подписании контракта с Брессаном
  13. Ренан Брессан расторг контракт с "Шавишем"
  14. Ренан Брессан подписал контракт с бразильским клубом "Куяба"
  15. Брессан покинул "Куябу"
  16. Ренан Брессан нашел новый клуб
  17. Брессан продлил контракт с "Параной" до декабря 2021 года
  18. Футбол. Ренан Брессан перебрался из "Параны" в "Жувентуде" и продолжит карьеру в сильнейшем дивизионе чемпионата Бразилии(недаступная спасылка)
  19. Ренан Брессан нашел новый клуб
  20. Ренан Брессан подписал контракт с "Крисиумой"
  21. Брессан перешел в "Вила-Нову"
  22. Ренан Брессан покинул "Вила-Нову" (руск.). football.by (10 лістапада 2022). Праверана 26 снежня 2022.
  23. Футбол. Ренан Брессан ушел из клуба второго дивизиона Бразилии (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2023. Праверана 24 лютага 2023.
  24. Ренан Брессан сменил "Крисиуму" на "Эрсилио Лус" и сыграет в Серии D (руск.). football.by (24 лютага 2023). Праверана 24 лютага 2023.
  25. Брессан покинул "Эрсилио Лус" и продолжит карьеру в более статусном бразильском клубе (руск.). football.by (17 ліпеня 2023). Праверана 24 ліпеня 2023.
  26. Ренан Брессан дебютировал за АБС в бразильском Д2 (руск.). football.by (20 ліпеня 2023). Праверана 24 ліпеня 2023.
  27. Ренан Брессан покинул АБС (руск.). football.by (5 кастрычніка 2023). Праверана 9 кастрычніка 2023.
  28. Ренан Брессан: "К вопросу о будущем вернусь в межсезонье. Пока провожу время с семьей" (руск.). football.by (5 кастрычніка 2023). Праверана 9 кастрычніка 2023.