Рэнэ Фрэдэрык Том (фр.: René Frédéric Thom; 2 верасня 1923, Манбельяр, Ду, Францыя — 25 кастрычніка 2002, Бюр-сюр-Івет, Эсон, Францыя) — французскі матэматык, член Французскай акадэміі навук (1976).

Рэнэ Том
фр.: René Thom
René Thom.jpeg
Дата нараджэння 2 верасня 1923(1923-09-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 2002(2002-10-25)[1][3][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Франсуаза Том[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тапалогія
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Анры Картан
Вядомыя вучні Давід Тротман[d][5], Марк Шаперон[d][5] і Маркас Себасцьяні[d][5]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў Вышэйшую нармальную школу, вучань Анры Картана. Выкладаў ва ўніверсітэтах Страсбурга і Грэнобля. З 1964 года працаваў у Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў.

Галоўныя працы — у галіне алгебраічнай і дыферэнцыяльнай тапалогіі. Ужо ў дысертацыі, прысвечанай расслоеным прасторам, былі закладзены асноўныя ідэі, якія пазней былі развіты Томам у тэорыю кабардызмаў — першай так званай экстраардынарнай тэорыі кагамалогій (гэта значыць тэорыі кагамалогій, якая не задавальняе аксіёме размернасці Стынрада — Эйленберга: пры , дзе  — аднакропкавая прастора). За стварэнне тэорыі кабардызмаў у 1958 годзе атрымаў Філдсаўскую прэмію.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. а б René Thom // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. René Frédéric Thom // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б в г д Матэматычная генеалогія — 1997.