Рэпер (геадэзія)

(Пасля перасылкі з Рэпер, геадэзія)

Рэ́пер (фр.: repère — метка, знак, зыходны пункт) — знак, які замацоўвае пэўны пункт зямной паверхні з вядомай абсалютнай вышынёй. Вышыня вызначаецца нівеліраваннем адносна зыходнай паверхні.

Рэпер у горадзе Цюбінген, Германія

На рэперах замацоўваецца металічны дыск дыяметрам 5 см (марка) з нумарам і пазначэннем ведамства.

Фундаментальныя рэперы правіць

Уяўляюць сабой жалезабетонныя пілоны, закладзеныя ў грунт на адлегласці 50—80 км на нівелірных лініях 1-га класа, на найбольш адказных нівелірных лініях 2-га класа і каля найважнейшых марскіх вадамерных пунктаў.

Радавыя рэперы правіць

Існуюць грунтавыя і сценавыя. Закладваюцца на адлегласці 5—7 км на нівелірных лініях усіх класаў.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць