Рэпухава (Аршанскі раён)
Рэ́пухава[1] (трансліт.: Repuchava, руск.: Репухово) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Смальянскага сельсавета.
Вёска
Рэпухава
|
Гісторыя Правіць
Вядома як Рэпухаў з 1435 года, калі князь Аляксандр Адзінцэвіч, названы па сваім маёнтку Рэпухаўскім, браў удзел на баку вял.кн. Свідрыгайлы у бітве пад Вількамірам і пасля паразы з’ехаў разам з сынам да Масквы. Вял.кн. Жыгімонт канфіскаваў тады Рэпухаўскі маёнтак і надаў яго літоўскаму пану Юшку Гойцавічу. Пан Юшка завяшчаў сваю «выслугу на вялікім князю Жыгімонце» — «двор» Рэпухаў з «дварцом» Ваўкавічы, «дварцом» Мілотынню, даннікамі Капеньчычамі, даннікамі на Белай[2] і даннікамі Шырневічамі — жонцы Ганне Даўгірдаўне. Пані Ганна, пасля смерці пана Юшкі, другім разам выйшла замуж за пана Івана Іллініча і ў 1481 годзе падарыла яму спадчыну па першым мужы.[3]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ 29. Гарадняны // Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с. — С. 228.
- ↑ Насевіч В. Л. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. — С. 37-64, 70-73.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх