Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы — падраздзяленне БДУ.
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1973 год |
Месцазнаходжанне | г. Мінск, вул. Маскоўская, 15 |
nihe.by (руск.) |
Гісторыя
правіць20 лютага 1973 года быў заснаваны Інстытут павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ.
У 1992 годзе ён пераўтвораны ў Нацыянальны інстытут гуманітарных навук пры БДУ, а ў 1993 годзе быў перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству адукацыі РБ.
19 ліпеня 1994 года ўстанова пераўтворана ў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы Міністэрства адукацыі РБ і ў 2004 годзе перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»[1].
Напрамкі дзейнасці
правіць- Навукова- і арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне вышэйшай школы;
- Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых кадраў ВНУ;
- Распрацоўка навуковых і навукова-метадычных праблем гуманітарнай адукацыі;
- Перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, што прадугледжвае:
- павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў кіраўнікоў і спецыялістаў вышэйшай школы, арганізацыйна-метадычная падтрымка кіруючай дзейнасці ў вышэйшай школе;
- навуковы аналіз і ацэнка стану вышэйшай адукацыі ў рэспубліцы, распрацоўка метадалагічных праблем развіцця вышэйшай школы;
- арганізацыйная і інфармацыйная падтрымка метадычнай працы ў вышэйшай школе, міжнароднага супрацоўніцтва; арганізацыя і каардынацыя дзейнасці метадычных аб’яднанняў выкладчыкаў;
- каардынацыя дзейнасці ВНУ па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВНУ[2].
У вобласці гуманітарнай адукацыі:
- арганізацыйная, інфармацыйная, метадычная і навуковая падтрымка выкладання гуманітарных дысцыплін на ўзроўнях прафесійнай адукацыі;
- распрацоўка праблем гуманітарных навук і гуманітарызацыі адукацыі, новых тэхналогій навучання і прыватных методык.
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы як базавая ўстанова павышэння кваліфікацыі працаўнікоў адукацыі прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі канцэпцыі бесперапыннай гуманітарнай падрыхтоўкі навучэнцаў і студэнтаў, новых тэхналогій навучання і методык выкладання сацыяльна-гуманітарных дысцыплін; здзяйсняе перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў філасофскіх, гістарычных, эканамічных, сацыяльна-палітычных, культуралагічных, псіхолага-педагагічных і філалагічных дысцыплін вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, агульнаадукацыйных школ.
Шырока практыкуецца вочна-завочнае навучанне. Створана сістэма пастаянна дзеючых семінараў па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў сацыяльных і гуманітарных дысцыплін у Магілёве, Віцебску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Наваполацку, Асіповічах.
Функцыянуюць інавацыйныя семінары павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў ПТНУ і ССНУ па абноўленых мадэлях сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, распрацаваным у рамках навукова-даследчай праблематыкі.
Інстытут вядзе навукова-даследчую працу па праблемах нарматыўна-метадычнага забеспячэння вышэйшай школы і гуманітарызацыі адукацыі. РІВШ усталяваў цеснае ўзаемадзеянне з шэрагам даследчых цэнтраў Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі Расіі[3].
Кіраўніцтва
правіць- Рэктар — Гайсёнак Віктар Анатольевіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;
- Памочнік рэктара — Раўская Марына Васільеўна;
- Прарэктар па вучэбнай рабоце — Шупляк Вячаслаў Іванавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт;
- Прарэктар па навукова-метадычнай рабоце — Цітовіч Ігар Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук;
- Прарэктар па міжнароднай і навукова-метадычнай рабоце — Кожуховскій Людміла Сяргееўна, кандыдат культуралогіі;
- Прарэктар па сацыяльна-эканамічнай рабоце — Міхайлюк Ігар Аляксеевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук;
- Дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — Дзмітрыеў Яўген Іванавіч, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б https://bsu.by/ru/main.aspx?guid=6331 Архівавана 23 лютага 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2019. Праверана 1 жніўня 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2015. Праверана 1 жніўня 2019.