Рэспубліка Боснія і Герцагавіна

Рэспубліка Боснія і Герцагавіна — дзяржава-папярэднік сучаснай Босніі і Герцагавіны, якая існавала з моманту дэкларацыі незалежнасці ад СФРЮ ў 1992 годзе да поўнага ўступання ў сілу Дэйтанскага пагаднення ў 1997 годзе. Большая частка гісторыі дзяржавы прыпадае на Баснійскую вайну, незадоўга да пачатку якой харвацкай і сербскай меншасцямі на тэрыторыі Рэспублікі былі ўтвораны непрызнаныя дзяржавы Рэспубліка Герцаг-Босна і Рэспубліка Сербская. Фактычна, першыя 2 гады свайго існавання кіраўніцтва Рэспублікі Боснія і Герцагавіна прадстаўляла інтарэсы толькі аднаго народа — баснійцаў, і кантралявала толькі малую частку тэрыторыі Рэспублікі. Сітуацыя змянілася ў 1994 годзе, калі ў выніку падпісання Вашынгтонскага пагаднення, была ўтворана баснійска-харвацкая Федэрацыя Босніі і Герцагавіны. Пасля заключэння Дэйтанскага пагаднення ў канцы 1995 года да альянсу далучылася і Рэспубліка Сербская. У 1997 годзе Рэспубліка была ператворана ў сённяшнюю Боснію і Герцагавіну.

Рэспубліка
Рэспубліка Боснія і Герцагавіна
Republika Bosna i Hercegovina
Република Босна и Херцеговина
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: «Jedna si jedina»
< 
 >
1992 — 1997

Сталіца Сараева
Найбуйнейшыя гарады Сараева, Баня-Лука, Зеніца, Тузла, Мостар
Мова(ы) баснійская, сербахарвацкая
Афіцыйная мова баснійская мова
Рэлігія іслам, праваслаўе, каталіцтва
Грашовая адзінка баснійскі дынар
Плошча 51 129 км²
Кіраўнікі дзяржавы
Прэзідэнт
 • 19921995 Алія Ізетбегавіч
Вярхоўны прадстаўнік
 • 19951997 Карл Більт
Старшыня Прэзідыума
 • 19961997 Алія Ізетбегавіч
Члены Прэзідыума
 • 19961997 Мамчыла Краішнік
Крэшымір Зубак
Гісторыя
 • кастрычнік 1991 года Прыняцце парламентам СР Боснія і Герцагавіна дэкларацыі незалежнасці ад СФРЮ
 • 18 лістапада 1991 года Стварэнне Харвацкай садружнасці Герцаг-Босна
 • 28 лютага 1992 года Стварэнне Сербскай Рэспублікі Босніі і Герцагавіны
 • 29 лютага і 1 сакавіка 1992 года Агульнабаснійскі рэферэндум аб незалежнасці ад СФРЮ
 • 6 красавіка 1992 года Абвяшчэнне незалежнасці ад СФРЮ. Пачатак Баснійскай вайны
 • 7 красавіка 1992 года Абвяшчэнне незалежнасці Сербскай Рэспублікі Босніі і Герцагавіны
 • 6 мая 1992 года Заключэнне Грацскага пагаднення паміж Рэспублікай Сербскай і Герцаг-Боснай
 • 19 чэрвеня 1992 года Пачатак Харвацка-баснійскага канфлікту
 • 28 жніўня 1993 года Абвяшчэнне незалежнасці Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна
 • сакавік 1994 года Заключэнне Вашынгтонскага пагаднення, утварэнне Федэрацыі Босніі і Герцагавіны
 • 14 снежня 1995 года Заключэнне Дэйтанскага пагаднення, канчатак Баснійскай вайны і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі
Сцяг Босніі і Герцагавіны Гісторыя Босніі і Герцагавіны

Ілірык
Сярэднявечная Боснія, Славонская банавіна
Асманская Боснія і Герцагавіна
Баснійска—Герцагавінскае паўстанне
Баснійскі крызіс
Боснія ў складзе Аўстра-Венгрыі
Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў
Стварэнне Югаславіі
Врбаская банавіна, Дрынская банавіна, Зецкая банавіна, Харвацкая банавіна
Незалежная дзяржава Харватыя
Другая сусветная вайна
СР Боснія і Герцагавіна
Распад Югаславіі, Баснійская вайна
Рэспубліка Боснія і Герцагавіна, Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Заходняя Боснія
Дэйтанская дамова
Сучасная Боснія і Герцагавіна

Партал «Боснія і Герцагавіна»
Не варта блытаць з Босніяй і Герцагавінай і Федэрацыяй Босніі і Герцагавіны

Гісторыя правіць

На парламенцкіх выбарах у Сацыялістычнай Рэспубліцы Боснія і Герцагавіна, якія адбыліся ў 1990 годзе, перамогу атрымалі прадстаўнікі трох нацыяналістычных партый, якія ўтварылі свабодную кааліцыю з мэтай адхіліць ад улады камуністаў. Праз некаторы час спачатку Славенія, а затым і Харватыя абвясцілі пра сваю незалежнасць ад СФРЮ, што выклікала раскол у парламенце Босніі і Герцагавіны: харвацкія і баснійскія дэпутаты выступалі за выхад з СФРЮ, у той час як сербы былі за знаходжанне ў Югаславіі. У кастрычніку 1991 года парламентам была прынята дэкларацыя незалежнасці, а 29 лютага і 1 сакавіка 1992 года адбыўся рэферэндум, на якім 98 % выказаліся за выхад з СФРЮ. Большасць баснійскіх сербаў рэферэндум байкатавала.

У той час як адносна этнічнай прыналежнасці першых ахвяр вайны існуюць прама процілеглыя пункты гледжання, вядома, што першы сур'ёзны наступ быў прадпрыняты сербскім бокам у сакавіку 1992 года ва Усходняй і Паўночнай Босніі. У выніку хуткай эскалацыі канфлікту 6 красавіка (у дзень афіцыйнага абвяшчэння незалежнасці) у Сараеве пачаліся ўжо поўнамаштабныя баявыя дзеянні. Міжнароднае прызнанне незалежнасці Рэспублікі вымусіла Югаслаўскую народную армію пакінуць яе межы, хоць шмат хто з салдат і афіцэраў заставаліся ў Рэспубліцы Сербскай, уступаючы ў Армію Рэспублікі Сербскай. Узброіўшыся на складах ЮНА, якая выводзілася з краіны, і атрымаўшы падмацаванне ў асобе добраахвотнікаў, Армія Рэспублікі Сербскай на працягу 1992 года змагла ўсталяваць кантроль над большай часткай тэрыторыі Рэспублікі.

6 мая 1992 года ў аўстрыйскім горадзе Грацы паміж прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Радаванам Караджычам і прэзідэнтам Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна Матэ Бобанам было складзена пагадненне аб спыненні баявых дзеяннях, якія ўжо ўзніклі паміж сербамі і харватамі, каб засяродзіцца на ўзяцці тэрыторый, кантралюемых афіцыйным баснійскім кіраўніцтвам.[1] На той момант пад кантролем сербаў знаходзілася ўжо 70 % тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Пагадненне стала асноўнай перадумовай да пачатку 19 чэрвеня 1992 года Харвацка-баснійскага канфлікту.

Падпісанае ў сакавіку 1994 года Вашынгтонскае пагадненне паміж баснійцамі і харватамі прывяло да спынення ўзброенага супрацьстаяння паміж імі і ўтварэння баснійска-харвацкай Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Падпісанае 14 снежня 1995 года ў Парыжы прэзідэнтам Рэспублікі Боснія і Герцагавіна Аліяй Ізетбегавічам, прэзідэнтам Сербіі Слабаданам Мілошавічам і прэзідэнтам Харватыі Франья Туджманам Дэйтанскае пагадненне спыніла Баснійскую вайну і стала пачатковым пунктам інтэграцыі Рэспублікі Сербскай у Боснію і Герцагавіну.

За тры гады баявых дзеянняў загінула ад 95 да 100 тысяч чалавек, больш за 2 мільёна чалавек сталі бежанцамі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Malcolm, Noel. Bosnia A Short History. — New York University Press, 1994. — 340 с. — ISBN 0-8147-5520-8.


Спасылкі правіць