Рэспубліка Верхняя Вольта
Рэспубліка Ве́рхняя Во́льта (фр.: République de Haute-Volta), цяпер Буркіна-Фасо — самакіравальная аўтаномія ў Французскай супольнасці, а пазней — незалежная дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Назва паходзіла ад ракі Вольта, вытокі якой знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Сталіцай быў горад Уагадугу.
аўтаномія ў Французскай супольнасці (1958-1960), рэспубліка (1960-1984) | |||||
Рэспубліка Верхняя Вольта | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: République de Haute-Volta | |||||
|
|||||
Гімн: Hymne National Voltaïque[d] | |||||
1958 — 1984
|
|||||
Сталіца | Уагадугу | ||||
Мова(ы) | французская | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Грашовая адзінка | франк КФА | ||||
Форма кіравання | рэспубліка | ||||
Гісторыя | |||||
• 11 снежня 1958 года | Абвяшчэнне аўтаномнай рэспублікі Верхняя Вольта | ||||
• 5 жніўня 1960 года | Прадастаўленне незалежнасці | ||||
• 1984 | Перайменаванне |
Гісторыя
правіць11 снежня 1958 года[1] на падставе вынікаў праведзенага рэферэндуму была абвешчана аўтаномная рэспубліка Верхняя Вольта. Да надання ёй статусу аўтаномнай рэспублікі яна з'яўлялася калоніяй Францыі, якая ўваходзіла ў склад Французскага Саюза.
Яшчэ за некалькі месяцаў да абвяшчэння тэрыторыі Верхняй Вольты аўтаноміяй быў створаны парламент (у снежні 1958 года — нацыянальны сход), дзе большасць галасоў атрымала вальтыйская секцыя партыі Афрыканскае дэмакратычнае аб'яднанне, якая выступала за самакіраванне.
У 1958 годзе ўрад Верхняй Вольты выказаў жаданне ўвайсці ў склад запланаванай да стварэння Федэрацыі Малі (размяшчалася на тэрыторыі Малі і Сенегала), якая існавала ў 1959—1960 гадах, аднак пад ціскам Берага Слановай Косці, з якім межавала рэспубліка, яна (як і Рэспубліка Дагамея) адмовілася ад прэтэнзій на ўваходжанне ў склад гэтай федэрацыі.
На выбарах у парламент 30 сакавіка 1959 года новая партыя прыхільнікаў самастойнасці краіны Вальтыйскі дэмакратычны саюз (ВДС) атрымала 64 з 75 месцаў.
9 снежня 1959 года ўрадам рэспублікі быў прыняты дзяржаўны сцяг.
11 снежня 1959 года Прэзідэнтам рэспублікі быў выбраны лідар партыі ВДС Марыс Ямеога (які займаў з 1958 года пасаду прэм'ер-міністра), што ўзяў курс на поўнае аддзяленне ад Францыі; у выніку першага падпісанага закона Ямеога былі забаронены ўсе палітычныя партыі, за выключэннем той, членам якой ён з'яўляўся.
11 чэрвеня 1960 года паміж Францыяй і Рэспублікай Верхняя Вольта было падпісана пагадненне[2], у выніку якога 5 жніўня 1960 года Рэспубліцы Верхняя Вольта была прадстаўлена незалежнасць[3]; у 1984 годзе дзяржава была перайменавана ў Рэспубліку Буркіна-Фасо[3].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Burkina Faso. (англ.)
- ↑ Верхняя Вольта // Т. 4. Брасос — Веш. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 560. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- ↑ а б History of Burkina Faso (англ.)(недаступная спасылка). historyofnations.net. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013. Праверана 6 лютага 2013.