Рэспубліка Крым (руск.: Республика Крым, укр.: Республіка Крим, крымскатат.: Къырым Джумхуриети, Qırım Cumhuriyeti) — суб'ект Расійскай Федэрацыі[4], уваходзіць у склад Паўднёвай федэральнай акругі, утвораны 18 сакавіка 2014 г. Займае большую частку Крымскага паўвострава.

Рэспубліка Крым
руск.: Республика Крым
укр.: Республіка Крим
крымскатат.: Къырым Джумхуриети
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна Сцяг Расіі Расія
Гімн Гімн Крыма[d]
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Паўднёвую федэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтр Сімферопаль
Найбуйнейшыя гарады Сімферопаль, Керч, Ялта
Дата ўтварэння 18.3.2014
Кіраўнік Yury Gotsanyuk[d][1]
Насельніцтва (2015) 1 893 245
Плошча 26 081 км²
Рэспубліка Крым на карце
Часавы пояс MSD, UTC+03:00 і Europe/Simferopol[d]
Тэлефонны код 365[2]
Код аўтам. нумароў 82[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспубліка Крым была абвешчаная 17 сакавіка 2014 года[5] на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля, якія ўваходзілі ў склад Украіны. Самастойнасць Рэспублікі Крым была прызнана толькі Расійскай Федэрацыяй[6][7]. Абвяшчэнне незалежнасці падтрымана часткова прызнанымі Рэспублікай Абхазія[8] і Рэспублікай Паўднёвая Асеція[9].

18 сакавіка 2014 Рэспубліка Крым прынята ў склад Расіі, пры гэтым горад Севастопаль стаў асобным суб'ектам РФ. Міжнародная супольнасць не прызнала ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны.

Зноскі

  1. Премьер-министром Крыма стал Юрий Гоцанюк
  2. http://www.interfax.ru/russia/440441
  3. Регистрационно-экзаменационные подразделения ГИБДД начали выдачу регистрационных знаков с цифровым кодом-«82»Министерство внутренних дел по Республике Крым, 2014.
  4. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
  5. Крым абвешчаны незалежнай суверэннай дзяржавай – Рэспублікай Крым.
  6. "Подписан Указ о признании Республики Крым". kremlin.ru. 2014-03-17. Праверана 2014-03-17.
  7. Прэзідэнт РФ падпісаў указ пра прызнанне незалежнасці Крыма
  8. Анкваб: Абхазия уважает волю крымчан, поддерживает и признает их судьбоносный выбор. // ИТАР-ТАСС (16 сакавіка 2014). Праверана 16 сакавіка 2014.
  9. Заявления о непризнании воли народа Крыма можно считать признанием плебисцита — посол Южной Осетии в РФ. // ИА REGNUM (17 сакавіка 2014). — «Южная Осетия в лице президента Леонида Тибилова выразила свое отношение к этому акту: „Принятое жителями Крыма решение не только отражает исторический опыт и чаяния крымчан, но и опирается на фундаментальные принципы демократии и международного права“»  Праверана 17 сакавіка 2014.