Тайвань
Тайв́ань (кіт. трад. 臺灣, спр. 台湾, піньінь táiwān), афіцыйна Рэспубліка Кітай (кіт. трад. 中華民國, піньінь zhōnghuá mínguó) — часткова прызнаная дзяржава ва Усходняй Азіі. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя Макаа і Ганконга. Але ж пасля грамадзянскай вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнана па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі астравоў Тайвань, Пескадорас, Кіньмень, Дунша і Мацу. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва Тайвань, калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва Кітай жа ёсць практычна манапалізаванаю Кітайскай Народнай Рэспублікай. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на Алімпійскіх гульнях, Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем Кітайскі Тайбэй.
| |||||
Гімн: «中華民國國歌» | |||||
Заснавана | 1 студзеня 1912 | ||||
Афіцыйная мова | няма | ||||
Сталіца | Тайбэй | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Новы Тайбэй | ||||
Форма кіравання | Змяшаная рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Старшыня Выканаўчага Юаня |
Ма Інцзю У Дуньі Цзян Іхуа | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
136-я ў свеце 36.193 км² 10,34 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Шчыльнасць |
23.373.517 чал. (50-я) 644 чал./км² (17-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$977,088 млрд (20-ы) $41.581 (17-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$517,019 млрд (25-ы) $22.002 (39-ы) | ||||
ІРЧП (2012) | ▲0,890 (вельмі высокі) (23-ы) | ||||
Этнахаронім | Тайванцы або кітайцы | ||||
Валюта | Новы тайванскі долар (NT$, TWD) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .tw, .台灣, .台湾 | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TW | ||||
Код ISO (Alpha-3) | TWN | ||||
Код МАК | TPE | ||||
Тэлефонны код | +886 | ||||
Часавыя паясы | +8 |
Палітычны статус
правіцьНягледзячы на страту ўлады на тэрыторыі мацерыка, Рэспубліка Кітай дэ-юрэ пазначае сваёй сталіцай горад Нанкін, і да гэтага часу афіцыйна прэтэндуе на землі Кітайскай Народнай Рэспублікі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў былога СССР, Манголіі, паўночнай М’янмы, хаця сучасны ўрад не звяртае асаблівай увагі на былыя ўладанні. А Кітайская Народная Рэспубліка, у сваю чаргу, не прызнае за законнае існаванне Рэспублікі Кітай і таму прэтэндуе на яе тэрыторыю.
Кітайская Народная Рэспубліка і па сённяшні дзень намагаецца дасягнуць кансэнсусу і мірна ўніфікаваць Кітай. На выпадак, калі «мірная ўніфікацыя» не здарыцца, Кітайская Народная Рэспубліка ладзіць на ўзбярэжжы Фуджыян ракеты, накіраваныя супраць Рэспублікі Кітай і рыхтуецца да ваеннага ўварвання на яе тэрыторыю. У сваю чаргу, ЗША рыхтуюць войскі Рэспублікі Кітай і экспартуюць амерыканскую зброю на Тайвань. ЗША маюць свой погляд на сітуацыю ў рэгіёне. Згодна з ім, мінулыя непаразуменні не павінны зрабіцца прычынай агрэсіі супраць Тайваня.
У самім Тайвані існуюць розныя меркаванні наконт гэтага. Кіруючая партыя Гаміньдан згодна з пазіцыяй ЗША і не адмаўляе магчымую ўніфікацыю ў больш-менш аддаленай будучыні. Аднак яна мае шэраг патрабаванняў, якія абавязкова павінна выканаць Кітайская Народная Рэспубліка, калі хоча, каб краіны аб’ядналіся. Вось яны:
- КНР абавязана дэмакратызаваць сацыяльнае жыццё да ўзроўню Тайваня.
- КНР абавязана ўзняць узровень жыцця сваіх грамадзян да ўзроўню Тайваня.
Дэмакратычная прагрэсіўная партыя таксама падтрымлівае пазіцыю ЗША, аднак выключае магчымасць уніфікацыі і выступае за адмову ад тэрытарыяльных прэтэнзій і за абвяшчэнне незалежнасці краіны пад назвай Рэспубліка Тайвань.
Згодна з «палітыкай аднаго Кітая», якую праводзяць Кітайская Народная Рэспубліка і Тайвань, усе краіны, якія ўсталявалі дыпламатычныя дачыненні з адной дзяржавай, не могуць мець стасункі з другой. У абход гэтага патрабавання, Тайвань у большасці краін свету стварыў «Прадстаўніцтвы Тайваня ў пытаннях культуры і эканомікі». Гэтыя прадстаўніцтвы, па дыяпазоне абавязкаў і пытанняў, што там разглядаюць, падобны да дыпламатычных пасольстваў. А ў 25 краінах свету знаходзяцца афіцыйныя пасольствы Тайваня.
Таксама, «палітыка адзінага Кітая» зазначае, што КНР будзе ўдзельнічаць толькі ў тых арганізацыях, дзе не прызнаны Тайвань. Раней (з 1945), Тайвань быў членам-заснавальнікам ААН. Аднак у 1971 права прадстаўніцтва Кітая ў арганізацыі і Савеце Бяспекі было перададзена КНР, а Рэспубліка Кітай пазбаўлена членства. На Алімпійскіх гульнях забараняецца ўзнімаць тайваньскі сцяг і выконваць нацыянальны гімн.
Таму наладжванне стасункаў з КНР на сённяшні дзень з’яўляецца прыярытэтным кірункам палітыкі РК. На гэта накіравана знешняя палітыка Тайваня.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Тайва́нь, Фармоза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 384. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тайва́нь, Формоза / Барышников В. Н. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 209. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тайва́нь, Формоза // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 465. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Тайва́нь // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 407. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Тайва́нь // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 656. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.