Еўропа (культурна-забаўляльны цэнтр)

культурна-забаўляльны цэнтр, Гомель (былы рэстаран «Беларусь»)
(Пасля перасылкі з Рэстаран «Беларусь», Гомель)

«Еўропа» — культурна-забаўляльны цэнтр у Гомелі, размешчаны па плошчы Леніна, 2.

Еўропа
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1968
Архітэктар Леў Мікалаевіч Тамкоў і Сямён Бярнардавіч Гінзберг

У 1968 годзе адкрыты рэстаран «Беларусь». Гандлёвая плошча складала 750 м². Меў 3 залы, у т.л. 2 банкетныя, кактэйль-бар на 20 месцаў. Адначасова мог абслужыць 300 чалавек. У асартыменце былі стравы беларускай кухні, фірменныя стравы і напоі. Інтэр’ер выкананы ў беларускім нацыянальным стылі. Увечар іграў вакальна-інструментальны ансамбль.

Архітэктура правіць

 
Рэстаран «Беларусь»
 
Інтэр'ер рэстарана «Беларусь»

Будынак рэстарана, узведзены па праекце архітэктараў Л. Тамкова і С. Гінзберга[1][2], актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні плошчы Леніна. 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак вырашаны ў строгіх лаканічных формах, у аснове кампазіцыі кантраст глухіх паверхняў тарцовых сцен з вялікім вітражом на галоўным фасадзе. У інтэр’ерах вестыбюля, фае, абедзеннай залы ўдала спалучаюцца сродкі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і арыгінальныя асвятляльныя прыборы. Рацыянальна выкарыстаны рабочыя, службовыя і дапаможныя памяшканні.

Зноскі

  1. Тамков Лев Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Гинзберг Семен Бернардович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

  • «Беларусь» // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.