Рэфармацыя ў Шатландыі

Адным з першых рэфарматараў у Шатландыі быў Патрык Гамільтан, які навучаўся ў Вітэнбергу. Пасля вяртання на радзіму ён пачаў прапаведаваць у лютэранскім духу, але яго місія была кароткай — у 1528 годзе ён быў арыштаваны і спалены. Іншым прапаведнікам пратэстанцкіх ідэй быў Джордж Уішарт, які наведваў у 1539—1540 гадах Германію і Швейцарыю. Пасля вяртання ў Шатландыю ў 1544 годзе ён прапаведаваў ужо кальвінісцкія погляды, раз'язджаючы па ўсёй Шатландыі з захаду на ўсход. Аднак і ён быў арыштаваны і спалены ў 1546 годзе.

Рэфармацыя
Джон Нокс

Сапраўдным рэфарматарам Шатландыі стаў паплечнік Уішарта Джон Нокс. Ужо ў 1536 годзе ён пачаткаў звярнуўся да пратэстанцкіх дактрын, карыстаючыся падтрымкай англійскіх улад. Кароль Англіі Эдуард VI прапанаваў яму стаць біскупам, але Нокс здаволіўся пасадай каралеўскага капелана. Пасля таго, як на трон узышла Марыя I Цюдар, Нокс бег у Еўропу, дзе доўгі час жыл у Жэневе, цэнтры кальвінізму. Аднак перыядычна яму ўдавалася бываць у Шатландыі, дзе яму ўдалося прыцягнуць да Рэфармацыі многіх дваран і гараджан краіны.

У 1557 годзе прадстаўнікі шатландскага дваранства, якім не падабаўся ўплыў Францыі на Шатландыю, заключылі ў Эдынбургу саюз, мэтай якога ставілася распаўсюджванне Рэфармацыі ў краіне. Пасля заключэння гэтага саюза 2 мая 1559 года Нокс вярнуўся ў Шатландыю, дзе пачаў з новымі сіламі прапаведаваць кальвінісцкія погляды. 11 мая 1559 года пропаведзь Джона Нокса ў царкве Святога Іаана ў Перце супраць каталіцкага ідалапаклонства і незаконнасці кіравання рэгента Шатландыі Марыі дэ Гіз выклікала паўстанне гараджан, якое хутка перакінулася на іншыя вобласці Шатландыі. Па ініцыятыве Нокса паўстанцы звярнуліся па ваенную дапамогу да Англіі, у выніку чаго ў краіну былі ўведзены англійскія войскі, а рэфарматары атрымалі фінансавую падтрымку ад Лізаветы I. Эдынбургскі мірны дагавор канчаткова развязаў рукі прыхільнікам Нокса.

У 1560 годзе быў скліканы Шатландскі парламент, на чале якога стаў Нокс. Каталіцтва было абвешчаны па-за законам у Шатландыі. Ноксам і яшчэ пяццю Джонамі менш чым за тыдзень быў выпрацаваны дакумент, названы «Шатландскім веравызнаннем», які быў кальвінісцкім у сутнасці. У сістэме кіравання Царквой былі створаны прэсвітэрыі, сіноды і нацыянальная асамблея з сістэмай прадстаўнічага кіравання Царквой паводле тыпу таго, як Царква была арганізавана ў Швейцарыі.

Аднак у 1561 годзе ў Шатландыю пасля смерці мужа вярнулася Марыя Сцюарт, дбайная каталічка. Увесь перыяд яе кіравання апынуўся часам супрацьстаяннем паміж каталіцкай каралевай і пратэстанцкім парламентам. У 1567 годзе парламент вымусіў каралеву адрачыся ад прастола. Перамога рэфарматараў была відавочнай.

У 1572 годзе былі прадпрыняты спробы стварыць епіскапальнае кіраванне Царквой, што сустрэла лютае супраціўленне з боку прэсвітэрыян. На чале руху кальвіністаў стаяў Эндру Мелвіл, глава ўніверсітэта Сент-Эндру. У 1581 годзе прэсвітэрыі былі адноўлены. У 1592 годзе, нягледзячы на апазіцыю Якава VI, кальвінізм у форме прэсвітарыянства стаў дзяржаўнай рэлігіяй Шатландыі, якая захоўвае свой статус дагэтуль. Так была створана Царква Шатландыі.

Літаратура правіць

  • Burleigh, J. H. D A Church History of Scotland Hope Trust, Edinburgh, 1988.
  • Cross, F.L. and Livingstone, E.A. (eds), «Scotland» in The Oxford Dictionary of the Christian Church, pp. 1471—73. Oxford University Press, Oxford, 1997. ISBN 0-19-211655-X.
  • Kirk, J,, Patterns of Reform T&T Clark, Edinburgh, 1989 ISBN 0-567-09505-3.
  • Kirk, J.,Reformation, Scottish in Cameron, Nigel M. de S. et al., Dictionary of Scottish Church History and Theology, pp. 693—98. T & T Clark, Edinburgh 1993. ISBN 0-567-09650-5.
  • Lamont, Stewart The Swordbearer: John Knox and the European Reformation Hodder and Stoughton, London 1991
  • Lynch, Michael, «Reformation» in The Oxford Companion to Scottish History, pp. 500—4. Oxford University Press, Oxford, 2001. ISBN 0-19-211696-7.
  • Mackie, J. D., A History of Scotland Penguin, London 1964.
  • McGovern, Mary (ed), Chambers Biographical Dictionary Seventh Edition. Chambers, Edinburgh, 2002. ISBN 0-550-10051-2.

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць