Рэферэндум у Латвіі (2012)
Рэферэндум па законапраекце «Папраўкі да Канстытуцыі Латвійскай Рэспублікі» (лат.: Tautas nobalsošana par likumprojektu «Grozījumi Latvijas Republikas Satversmē») — рэферэндум, які прайшоў 18 лютага 2012 у Латвіі па праекце паправак у артыкулах 4, 18, 21, 101 і 104 Канстытуцыі, якія зрабілі бы рускую мову другой дзяржаўнай[1][2].
Папраўкі не былі прыняты, паколькі больш 75 % тых, хто прыняў удзел у рэферэндуме прагаласавалі супраць. Папраўкі маглі быць прыняты, калі б за іх прагаласавала як мінімум 771 893 грамадзяніна Латвіі — палова ўсіх грамадзян, якія маюць права голаса (падчас выбараў у 11-ы Сойм — 1 543 786)[3].
Па даных перапісу 2000 года, для 37,5 % жыхароў руская мова з'яўляецца роднай і 81,2 % жыхароў свабодна валодаюць ёю. З 2000 года руская мова ў Латвіі, паводле Закона аб дзяржаўнай мове, мае статус замежнай[4].
Зноскі
- ↑ Референдум по госстатусу для русского языка в Латвии состоится 18 февраля . ИА REGNUM. Праверана 3 студзеня 2012.
- ↑ Grozījumi Latvijas Republikas Satversmē (лат.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2011. Праверана 3 студзеня 2012.
- ↑ …Tautas nobalsošanai nodotais Satversmes pārgrozījums ir pieņemts, ja tam piekrīt vismaz puse no visiem balsstiesīgiem. Рэферэндум па рускай мове адбудзецца 18 лютага
- ↑ Latviešu valodas attīstības valsts programma
Спасылкі правіць
- Тэкст паправак Архівавана 3 лістапада 2011.
- Інфармацыя пра збор подпісаў на партале ЦВК Латвіі Архівавана 19 жніўня 2010.
- Вынікі лістападаўскага збору подпісаў на партале ЦВК Латвіі Архівавана 30 лістапада 2011. (лат.)
- Сайт акцыі па зборы подпісаў Архівавана 22 снежня 2011.
- Сайт акцыі па зборы подпісаў Архівавана 4 студзеня 2012.