Рэчкаўскі сельсавет (Веткаўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Рэ́чкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Рэчкі.

Рэчкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Веткаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Рэчкі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 27 жніўня 1991

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Утонька-Хутарскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Рудня-Шлягінскага і Ухоўскага сельсаветаў[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рэчкаўскага сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хізоўскага сельсавета. 27 жніўня 1991 года Рэчкаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Свяцілавіцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.