Рэчыцкае радовішча нафты
Рэчыцкае радовішча нафты — радовішча нафты за 10 км на паўднёвы захад ад г. Рэчыца Гомельскай вобласці. Першае нафтавае радовішча, адкрытае на Беларусі (1964). Распрацоўваецца з 1965 года. 6 пакладаў нафты прымеркаваны да міжсалявых (ялецкі, задонскі гарызонты), падсалявых карбанатных (варонежскі, сямілуцкі) і падсалявых тэрыгенных (ланскі і верхнепратэразойскі) адкладаў. Асноўную частку разрэзу (да 80 %) складаюць верхне- і сярэднедэвонскія адклады.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).