Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж

Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж — сярэдняя навучальная ўстанова ў г. Рэчыца.

Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж
Дата заснавання 1930, 1991
Тып каледж
Дырэктар Людміла Анатолеўна Ягорава
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь
Адрас 247500 Гомельская вобласць г.Рэчыца, вул.Дастаеўскага, 33
rgpk.by

ГісторыяПравіць

Гісторыя пачалася са дня стварэння ў 1930 годзе Рэчыцкага педагагічнага вучылішча, якое праіснавала да 1956 года. За гэты перыяд дыпломы настаўніка пачатковых класаў атрымала больш за 1800 выпускнікоў. І толькі ў 1991 годзе на базе тэхнічнага вучылішча № 86 зноў адчыніла свае дзверы педагагічнае вучылішча, якое рыхтавала настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У 1993 годзе Рэчыцкае педвучылішча першае ў Гомельскай вобласці атрымала статус каледжа. У 2003 годзе каледж перайменавалі ва ўстанову адукацыі «Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж».

СпецыяльнасціПравіць

Навучанне ў каледжы вядзецца па наступных спецыяльнасцях:

  • Беларуская мова і літаратура, спецыялізацыя «Творчая дзейнасць»;
  • Замежная мова (англійская, нямецкая).

ДырэктарыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць