Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)
Рэчыцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларасійскай, Мінскай і Гомельскай губерняў, існавала ў 1796—1926 гг. Цэнтр — Рэчыца.
Рэчыцкі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у | Маларасійская губерня (1796—1797), Мінская губерня (1797—1919), Гомельская губерня (1919—1926) |
Адміністрацыйны цэнтр | Рэчыца |
Дата ўтварэння | 1796 |
Дата скасавання | 1926 |
Насельніцтва (1897) | 221 800 |
Плошча | 12 600 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць29 кастрычніка 1796 года на тэрыторыі, што ўвайшла ў Чарнігаўскае намесніцтва, з далучэннем часткі былога Кіеўскага ваяводства, быў створаны Рэчыцкі павет. З 12 снежня 1796 г. у Маларасійскай губерні. 29 жніўня 1797 года павет перададзены ў Мінскую губерню з далучэннем часткі прылеглых тэрыторый Мазырскага павета. У 1886 годзе ў павеце было 405 вёсак.
У 1894 годзе — 52 мястэчкі, 861 гандлевае прадпрыемства, 34 пачатковыя і царкоўна-прыходскія школы, некалькі школ граматы і хедэраў, 5 цэркваў, 3 касцёлы, некалькі яўрэйскіх малітоўных школ, 2 бальніцы, 4 прыёмныя пакоі, 7 аптэк, 6 паштова-тэлеграфных і 5 паштовых устаноў.
З красавіка 1919 г. у Гомельскай губерні.
10 красавіка 1920 года акупаваныя польскай арміяй тэрыторыі павета былі далучаны да Мазырскага павета.[1]
У снежні 1926 года павет быў скасаваны. Воласці перайменаваны ў раёны.
Воласці
правіць- Арэвіцкая
- Аўцюцевіцкая
- Брагінская
- Васілевіцкая
- Горвальская
- Даманавіцкая
- Дзяражыцкая
- Дзярновіцкая
- Дудзіцкая
- Заспенская
- Іолчанская
- Карпавіцкая
- Круковіцкая
- Лоеўская
- Маладушская
- Мікуліцкая
- Нараўлянская
- Ровенска-Слабадская
- Ручаеўская
- Савіцкая
- Хойніцкая
- Холмецкая
- Юравіцкая.
Ураднікі павета
правіцьЗноскі
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 34, poz. 845 (польск.)
Літаратура
правіць- Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / Вячаслаў Насевіч, Таццяна Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 181—182. — ISBN 985-11-0214-8.