Рэчыцкі сельсавет (Столінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Рэ́чыцкі сельсавет — сельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусь. Цэнтр сельсавета — рабочы пасёлак Рэчыца.

Рэчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Столінскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рэчыца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 8 769
Рэчыцкі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя правіць

Першапачаткова створаны як сельскі савет, першы старшыня — Барыс Сцяпанавіч Андрыяшка. 16 ліпеня 1954 года да тэрыторыі Рэчыцкага савета далучана тэрыторыя скасаванага Варанёўскага сельскага савета[1]. 6 ліпеня 1960 года вёска Рэчыца набыла статус рабочага пасёлка. Такім чынам, сельскі савет быў перайменаваны ў рабочапасялковы, а потым — пасялковы[2].

У 2015 годзе ў межах Рэчыцкага пассавета зноў быў створаны сельсавет[3].

Сучасны стан правіць

Станам на 2015 год на тэрыторыі савета пражывалі 8769 чалавек, яго плошча – 8106 га.

Функцыянуюць СВК “Варані”, дзе працуюць 142 чалавекі, і ААТ “Церабяжоў-Агра” – 179 працуючых.

Працуюць наступныя прадпрыемствы: ААТ “Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў” (245 працуючых), ААТ “Гарынскі агракамбінат” (226 працуючых), ААТ “Столінрайаграсэрвіс” (118), РВУ “Столінрайгаз” (134), ПГУП “Столінаптгандаль” (118), Столінскі ўчастак ААТ “Пінскі камбінат хлебапрадуктаў” (30), Столінрайпалівазбыт (38), асфальтны завод Столінскай ДБПМК-32 (21), раствора-бетонны вузел ПМК-24 (34), майстарскі ўчастак Столінскай ЖКГ (143 працуючыя), чыгуначная станцыя Гарынь (70 працуючых).

Сацыяльная сфера прадстаўлена чатырма сярэднімі школамі і чатырма дзіцячымі садкамі, столькі ж ёсць дамоў культуры і аб'ектаў спартыўнага прызначэння, працуе адна ўрачэбная амбулаторыя і чатыры ФАПы, школа мастацтваў, чатыры комплексныя прыёмныя пункты, два аддзяленні філіяла ААБ “Беларусбанк”, ёсць сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым прытулкам, аптэка і чатыры аптэчныя пункты, кінатэатр, пяць паштовых аддзяленняў, два аддзяленні РАНС, дзве прыватныя цырульні, тры лазні.

Працуюць (студзень 2015 года) 37 гандлёвых аб’ектаў, з іх 16 – прыватнай уласнасці. Зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць 144 індывідуальныя прадпрымальнікі.

Функцыянуюць чатыры праваслаўныя царквы і тры пратэстанцкія.

На тэрыторыі пасялковага савета знаходзіцца аддзяленне пагранічнага кантролю “Рэчыца” Пінскага пагранатрада (300 ваеннаслужачых), а таксама міжнародныя пункты мытнага афармлення “Гарынь” і “Верхні Церабяжоў”.

Цяпер праводзіцца добраўпарадкаванне мікрараёна «Гарынь», вядуцца работы па пракладцы водаправода да вёскі Ніжні Церабяжоў. У гэтым жа населеным пункце створаны кааператыў па падключэнні да газаправода, у яго ўвайшлі 95 працэнтаў наяўных домаўладанняў. Завяршаецца газіфікацыя аг. Верхні Церабяжоў. Завершаны праектныя работы па газіфікацыі вёскі Бухлічы.

Вядомыя жыхары: правіць

Склад правіць

Рэчыцкі сельсавет уключае наступныя населеныя пункты:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Клімушка Алена. І гарадскі, і сельскі / / Навіны Палесся (Столін). – 2015. – 16 студзеня. Архівавана 3 мая 2017.
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 97 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Столинского района Брестской области Архівавана 28 кастрычніка 2020.