Рэчыцкі сельсавет (Чэрыкаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Рэ́чыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Рэчыца.

Рэчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрыкаўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рэчыца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 079
Плошча
  • 129,463 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2243
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глінскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Крычаўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 18 лютага 1972 года ў склад Сормаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Анюціна, Вудага, Глінь, Загурковішча, Карма, Кістоўня, Ляшчэвіна, Масткова і Палам)[2]. У 2004 годзе скасавана вёска Камаровічы. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Сормаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Багданаўка, Вымач, Глінь, Зоры, Латышчына, Ляшчэвіна, Масткова і Ямкі)[3]. 24 сакавіка 2016 года скасавана вёска Сцепаноў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 626 чалавек[5], з іх 97,1 % — беларусы, 2,4 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1079 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
  4. Решение Чериковского районного Совета депутатов от 24 марта 2016 г. № 19-7 Об упразднении сельского населенного пункта Чериковского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.