Рыгор Іванавіч Шацько

(Пасля перасылкі з Р. І. Шацько)

Рыгор Іванавіч Шацько (16 красавіка 1959, Ракаў, Валожынскі раён — 7 студзеня 2023) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — за міжнародную культурную дзейнасць (2002).

Рыгор Іванавіч Шацько
Дата нараджэння 16 красавіка 1959(1959-04-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 2023(2023-01-07) (63 гады)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
IMDb ID 14450070

Біяграфія правіць

Скончыўшы Ракаўскую дзесяцігодку, паступіў на філалагічны факультэт БДУ. У школе і ў час службы ў арміі ўдзельнічаў у самадзейнасці, захапляўся тэатральным мастацтвам. Пасля службы паступіў у Мінскі тэатральны інстытут на акцёрскі факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1984 годзе размеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акцёрам, з лістапада 1997 года па 2012 год — дырэктарам тэатра.

Ролі правіць

Каробкін («Рэвізор» М. Гогаля), Пятрук («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ніл («Мяшчане[ru]» М. Горкага), Журдэн («Здурнелы Журдэн[ru]» М. Булгакава), Кароль Французскі, герцаг Бургундскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Грэгар («Рэцэпт Макропуласа[ru]» К. Чапека), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Высокая шапка («Час быка» К. Саі), Элхонен-Гурмізах («Тайбэлэ і яе дэман» І. Б. Зінгера, І. Фрыдмана), Яешня («Жаніцьба[ru]» М. Гогаля), Уілфрэд Бонд («Квартэт[en]» Р. Харвуда), Бургамістр («Візіт дамы[ru]» Ф. Дзюрэнмата), Стары («Макбет[ru]» У. Шэкспіра), Лотр, кардынал («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул. Караткевіча).

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990.