Рычард Брэнт Талі

Рычард Брэнт Талі (англ
(Пасля перасылкі з Р. Брэнт Талі)

Рычард Брэнт Талі (англ.: Richard Brent Tully; нарадзіўся ў 1943) — астраном з Астранамічнага інстытута[en] ў Ганалулу (Гаваі, ЗША).

Рычард Брэнт Талі
Дата нараджэння 9 сакавіка 1943(1943-03-09) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Thomas A. Matthews[d][4]
Член у
Узнагароды

Спецыялізацыя Талі — астрафізіка галактык. Разам з Дж. Рычардам Фішэрам[en], у працы Новы метад вызначэння адлегласцей да галактык[5], ён увёў вядомую залежнасць Талі-Фішэра[en] паміж яркасцю спіральных галактык (прапарцыйнай масе іх зорак) і амплітудай іх ратацыйных крывых. Гэта залежнасць дала магчымасць рабіць даволі дакладныя ацэнкі адлегласцей да галактык. Складзены ім у 1988 годзе Каталог блізкіх галактык (англ.: The Nearby Galaxies Catalog) утрымлівае трохмерныя каардынаты 68 тысяч найбліжэйшых да Зямлі галактык. На аснове гэтых даных была пабудавана мадэль размяшчэння галактык у кубе з бокам у 700 мільёнаў светлавых гадоў і з цэнтрам у Зямлі. Візуалізацыя гэтых даных была аформлена ў выглядзе камп'ютарнай праграмы-планетарыя «Starry Night Pro[en]», даныя ў якой называюцца Базай Талі (англ.: Tully Database). У гэтай базе знаходзіцца гіперструктура, якой Талі даў назву «комплекс звышскопішчаў Рыб-Кіта»[6][7].

У 2014 годзе Талі склаў трохмерную карту гравітацыйна звязанага звышскопішча, якое змяшчае наша Звышскопішча Дзевы, і назваў яго Ланіякея.

Зноскі

  1. http://www.nature.com/nature/journal/v513/n7516/fig_tab/nature13674_SF3.html
  2. http://www.nature.com/nature/journal/v513/n7516/fig_tab/nature13674_SF2.html
  3. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  4. The Academic Family Tree — 2005.
  5. «A New Method of Determining Distances to Galaxies» // Astronomy and Astrophysics, Vol. 54, No. 3, February, 1977 (англ.)
  6. Massive Clusters of Galaxies Defy Concepts of the Universe N.Y. Times Tue. November 10, 1987 (англ.)
  7. Map of the Pisces-Cetus Supercluster Complex Архівавана 30 снежня 2008. (англ.)

Спасылкі правіць