Рыгор Сцяпанавіч Жаўняркевіч
Рыгор Сцяпанавіч Жаўняркевіч (нар. 1 студзеня 1970, г. Вілейка, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, архівіст.
Рыгор Сцяпанавіч Жаўняркевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1970 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, архівіст, генеалог |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1992 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам гісторыі сярэдняй школе г.п. Ждановічы. З кастрычніка 1993 года старшы навуковы супрацоўнік, пасля — галоўны архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і навуковага выкарыстання дакументаў НАРБ, з мая 1995 года працуе ў НГАБ. З кастрычніка 1999 — спецыяліст ІІ катэгорыі, пасля — І катэгорыі аддзела геральдыкі і генеалогіі Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь; з лютага 2002 вядучы спецыяліст, з лістапада 2002 галоўны спецыяліст, з 1 лютага 2006 кансультант аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1].
У 2000—2005 гадах быў суіскальнікам аспірантуры БелНДІДАС. Працаваў над кандыдацкай дысертацыяй «Сфрагістыка рэлігійных устаноў як крыніца па гісторыі канфесій Беларусі»[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьПадчас працы ў НГАБ займаўся апрацоўкай архіўнага фонду «Радзівілы, князі», пытаннямі шляхецкай і сялянскай генеалогіі, сфрагістыкі, радаводамі творчай беларускай інтэлегенцыі, праблемамі гісторыі рыма-каталіцкай канфесіі на тэрыторыі Беларусі. Даследуе праблемы сфрагістыкі рэлігійных устаноў Беларусі[1].
У 2004 і 2005 павышаў кваліфікацыю ў Інстытуце вышэйшых кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У рамках службовых абавязкаў займаецца пытаннямі культурна-асветніцкай дзейнасці дзяржаўных архіваў, ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва працы ўстаноў дзяржаўнай архіўнай службы з сакрэтнымі і абмежаванага допуска дакументамі, курыруе дзейнасць архіўных устаноў па рабоце са зваротамі грамадзян, кантралюе працу чытальных залаў архіваў, прымае ўдзел у распрацоўцы праектаў шэрагу нарматыўнаправавых актаў, метадычных дакументаў, звязаных з дзейнасцю архіўнай галіны нашай краіны, а таксама метадычных дакументаў[1].
Творы
правіць- Кляштар айцоў Дамініканаў у Стоўбцах // Наша вера. 1999. № 2(8);
- Sfragistyka parafii rzymskokatolickiej w zbiorach Narodowego Archiwum Historycznego Białorusi (XVIII w. — 1917r.) // Białostocczyzna. 2000. № 2;
- Православие и греко-католичество Беларуси в XVII — начале ХХ веков: сфрагистический аспект // Беларуска-грэчаскія ўзаемасувязі: ад старажытнасці да сучаснасці. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 26 кастрычніка 2000). Мн.: «Дэполіс», 2000;
- Нямецкія ўплывы ў пячатках рэлігійных устаноў Беларусі (ХІХ-ХХ стст.) // Этнічныя супольнасці ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы навуковай канферэнцыі (Мінск, 67 снежня 2001). Мн.: «Дэполіс», 2001;
- Пячаткі, штэмпелі і штампы як крыніца для гісторыі праваслаўя Беларусі (ХІХ-пач. ХХ ст.) // Хрысціянства і беларуская культура: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 1 сэсія — 21-25 мая, 2 сесія — 47 снежня 2000 г.). Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001;
- Создание и использование баз данных архивных источников по сфрагистике религиозных учреждений при помощи системы управления базами данных Microsoft Access // Archives in the New Age. The Strategic Problems of the Automatization of Archives. Papers of the International Conference (Warsaw, September 28-29 2001). Warszawa, 2002;
- Печати униатских церквей Беларуси XVI—XIX вв. как источник по истории греко-католической конфессии / Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю: Матэрыялы архіўных чытанняў, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння А. П. Сапунова (Віцебск, 67 чэрвеня 2001 г.). Мінск-Віцебск, 2002;
- Сфрагистика православных учреждений Беларуси и сигилическое законодательство Российской империи (конец XVIII в. — 1839) // Традиции и обычаи народов России и Беларуси: Международная конференция (Минск, 23-25 мая 2001). Т. 1. Мн., 2001;
- Сфрагістыка рэлігійных устаноў Беларусі часоў нямецкай акупацыі 1941—1944 гг. як крыніца вывучэння гісторыі канфесій // Беларускі археграфічны штогоднік. Вып. 4. Мн.: 2003;
- Радавод Хаіма Суціна // Архіварыус. Вып. 1. Мн.: 2001;
- Дакументы аб выдачы замежных пашпартоў Якубу Антонавічу Наркевічу-Ёдку і ягонай дачцэ Алене // Архіварыус: Зб. навук.-папул. паведамл. і арт. Вып. 1. Мн.: 2001;
- Сфрагістыка рэлігійных устаноў як крыніца па гісторыі канфесій Беларусі // Беларускі археграфічны штогоднік. Вып. 5. Мн.: 2004;
- Сфрагістыка рымакаталіцкіх парафій былога Ігуменскага павета (XVIII — пачатак ХХ ст.) // Архіварыус: Зб. навук. паведамл. і арт. Вып. 2. Мн.: 2004;
- Сфрагістыка рыма-каталіцкіх парафій былога Барысаўскага павета (XVIII — пачатак ХХ ст.) // Архіварыус. Зб. навук. паведамл. і арт. Вып. 3. Мн.: 2005;
- Станаўленне сфрагістыкі ісламскіх устаноў Беларусі (ХІХ ст.) // Беларускі археграфічны штогоднік. Вып. 6. Мн., 2005.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г М. М. Елінская. ЖАЎНЯРКЕВІЧ Рыгор Сцяпанавіч // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі – скарбніца дакументальнай спадчыны 1938–2008 / А. К. Галубовіч [і інш.]. — Мінск: НАРБ, 2008. — 270 с. — ISBN 978-985-6372-55-4.
Літаратура
правіць- М. М. Елінская. ЖАЎНЯРКЕВІЧ Рыгор Сцяпанавіч // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі – скарбніца дакументальнай спадчыны 1938–2008 / А. К. Галубовіч [і інш.]. — Мінск: НАРБ, 2008. — 270 с. — ISBN 978-985-6372-55-4.