Рэйнгольд Уладзіміравіч Краўчук

(Пасля перасылкі з Р. У. Краўчук)

Рэйнгольд Уладзіміравіч Краўчук (26 снежня 1929, Канск, цяпер Краснаярскі край — май 1989, Мінск) — украінскі і беларускі мовазнавец-этымолаг, спецыяліст у галіне ўсходне- і заходнеславянскага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1959).

Рэйнгольд Уладзіміравіч Краўчук
Дата нараджэння 26 снежня 1929(1929-12-26)
Месца нараджэння
Дата смерці май 1989 (59 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мовазнавец, этымолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 26 снежня 1929 г. у Канску Краснаярскага краю, у цэнтры Усходняй Сібіры. Яшчэ да вайны сям’я пераехала ва Украіну. Краўчук пайшоў у школу ў Харкаве ў 1937 г., а сярэднюю адукацыю атрымаў у Львове ў 1947 г. У тым жа годзе ён паступіў на славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта Львоўскага ўніверсітэта імя Івана Франка, якое скончыў 1952 годзе па спецыяльнасці «славянскае мовазнаўства (чэшская мова)»[1].

У 1952—1955 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства АН УССР па спецыяльнасці «Параўнальная граматыка славянскіх моў», дзе пад кіраўніцтвам тагачаснага дырэктара акадэміка Леаніда Булахоўскага набыў грунтоўную філалагічную падрыхтоўку, атрымаў фундаментальныя веды па шэрагу праблем параўнальнай граматыкі славянскіх моў, асабліва ў галіне словаўтварэння, а таксама працягнуў вывучэнне славянскіх і еўрапейскіх моў[1].

Усё гэта дазволіла яму падрыхтаваць і паспяхова абараніць у маі 1959 г. кандыдацкую дысертацыю ў галіне багемістыкі «История суффиксов существительных в чешском языке. Суффиксы с основным -к- (на материале памятников ХIV-ХVI вв.)», прысвечаную актуальнай праблеме чэшскай гістарычнай дэрываталогіі[1].

Пасля заканчэння аспірантуры Р. Краўчук плённа працуе ў аддзеле агульнага і славянскага мовазнаўства, дзе ў 1955—1960 гг. выконвае частку «Славянскія чаргаванні галосных» агульнай планавай тэмы «Параўнальная граматыка славянскіх моў», якая завяршылася выданнем у 1966 г. добра вядомай адмыслоўцам, знакавай для таго часу калектыўнай манаграфіі «Вступ до порівняльно-історичного вивчення слов’янських мов». Якраз гэтымі гадамі датуецца пачатак яго зацікаўленасці праблемамі славянскай, у прыватнасці ўкраінскай, этымалогіі, сведчаннем чаго з’яўляюцца два яго першых адмыслова этымалагічных артыкулы[1].

У пачатку 1960-х гадоў Р. Краўчук быў ужо ў высокай ступені падрыхтаваным этымолагам з шырокімі фундаментальнымі ведамі ў гэтай вобласці. Аднак у аўтарскі калектыў «Етимологічного словника украïнськоï мови» (ЕСУМ) Р. Краўчук не ўвайшоў. Падставай для чаго была, не выключана, уласная пазіцыя першага аўтара ўкраінскага этымалагічнага слоўніка[1].

Складаныя адносіны з кіраўніцтвам аддзела і інстытута пасля смерці Л. Булахоўскага, абставіны асабістага характару і адначасова запрашэнне дырэктара беларускага акадэмічнага Інстытута мовазнаўства Міхаіла Судніка паспрыялі неўзабаве яго пераезду ўвосень 1963 г. у Мінск. У аддзеле славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства інстытута Краўчук працаваў да самай смерці[1].

У Мінск Р. Краўчук прыехаў менавіта для працы над «Этымалагічным слоўнікам беларускай мовы» (ЭСБМ), таму калі распачаліся работы над стварэннем рэестра беларускага слоўніка, назапашваннем матэрыялаў для яго, ужо дастаткова спрактыкаваны вучоны-славіст падрыхтаваў рукапіс праспекта слоўніка, які не быў апублікаваны і лічыўся страчаным пакуль не быў адшуканы ў асабістым архіве Генадзя Цыхуна[1].

Валодаў нямецкай, французскай, італьянскай, англійскай, чэшскай, польскай, сербскахарвацкай, рускай і ўкраінскай мовамі. Літаральна адразу пасля пераезду ў Мінск авалодаў беларускай мовай. Спасылкі выключнай дакладнасці ў яго працах больш позняга часу дазваляюць далучыць да пазначанага спісу па меншай меры таксама літоўскую, румынскую і венгерскую мовы[1].

Калега і сябра Іван Лучыц-Федарэц пісаў пра яго[1]:

  Даследчык валодаў усімі якасцямі, каб паспяхова працаваць у этымалогіі — адной з самых складаных галін лінгвістыкі: вялікай эрудыцыяй, магутнай інтуіцыяй, назіральнасцю, крытычным падыходам да сваіх і чужых версій, цвярозым разуменнем магчымасцей этымалагічнага аналізу, добрым веданнем славянскай дыялектнай лексікі.  
  • «З історіі слов’янського мовознавства (видатні славісти-мовознавці)». — К., 1961; «Украінські назви місяців» // Украінська мова в школі. — 1955. — № 3;
  • «Етимологія слів» // Украінська мова в школі. — 1957. — № 4; «К истории суффикса -č в чешском языке XIV—XVI вв.» // Studia slavica Academiae scientiarum Hungaricae. T. III. — Вип. 1—4. — Будапешт, 1957;
  • «Из истории чешской суффиксальной словообразовательной системы». — К., 1958;
  • «Функции деминутивов в древнечешском языке» // Слов’янське мовознавство. — К., 1958;
  • До питания про походження індоевропейських чергувань (аблаута)" // Слов’янське мовознавство. III. — К., 1961;
  • «Нове пояснения басто-слов’янських -ir, -ur» // Слов’янське мовознавство. IV. — К., 1962.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • КРАВЧУ́К Рейнгольд Володимирович // Інститут мовознавства ім. О. О. Потебні НАН України: 1930—2005. Матеріали до історії. — К.: Довіра, 2005. — 565 с.