Міхаіл Саакашвілі

грузінскі й украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч
(Пасля перасылкі з Саакашвілі)

Міхаі́л Саакашві́лі (груз. მიხეილ სააკაშვილი [mɪχɛɪl sɑɑkʼɑʃvɪlɪ], укр.: Міхеіл Саакашвілі; нар. 21 снежня 1967, Тбілісі, ГССР, СССР) — грузінскі і ўкраінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Грузіі з 25 студзеня 2004 па 25 лістапада 2007 і з 20 студзеня 2008 па 17 лістапада 2013 года.

Міхаіл Саакашвілі
груз. მიხეილ სააკაშვილი
Сцяг Кіраўнік Выканаўчага камітэта Нацыянальнага савета рэформ Украіны Сцяг
7 мая 2020 — 28 верасня 2021
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі
Папярэднік пасада заснавана
Сцяг10-ы Кіраўнік Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі
30 мая 2015 — 9 лістапада 2016
Папярэднік Ігар Палыця
Пераемнік Саламія Баброўская (в.а.)
Максім Сцяпанаў
Сцяг Дарадца Прэзідэнта Украіны
13 лютага 2015 — 9 лістапада 2016
Прэзідэнт Пётр Парашэнка
Сцяг3-і Прэзідэнт Грузіі
25 студзеня 2004 — 25 лістапада 2007
Папярэднік Ніно Бурджанадзэ (в. а.)
Пераемнік Ніно Бурджанадзэ (в. а.)
20 студзеня 2008 — 17 лістапада 2013
Папярэднік Ніно Бурджанадзэ (в. а.)
Пераемнік Георгій Маргвелашвілі
Сцяг6-ы Міністр юстыцыі Грузіі
Папярэднік Джоні Хецурыяні
Пераемнік Раланд Гілігашвілі
Нараджэнне 21 снежня 1967(1967-12-21)[1][2] (56 гадоў)
Бацька Нікалоз
Маці Гіулі Аласанія[d]
Жонка Сандра Рулафс[d]
Дзеці сыны: Эдуард і Нікалоз
Веравызнанне Хрысціянства (грузінскае праваслаўе)
Партыя Адзіны нацыянальны рух
Рух новых сіл
Адукацыя Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі
Школа права Калумбійскага ўніверсітэта
Школа права Універсітэта Джорджа Вашынгтона
Міжнародны інстытут правоў чалавека
Універсітэт акругі Калумбія
Навуковая ступень магістр права[d]
Прафесія Юрыст-міжнароднік
Дзейнасць юрыст, палітык, адвакат, тэлевядучы
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы Вайна ў Паўднёвай Асеціі
Узнагароды
Сайт saakashvilimikheil.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. У пачатку 1990-х гадоў вывучаў права і стажыраваўся ў Францыі, Нарвегіі, ЗША, працаваў у адвакацкай канторы ў Нью-Ёрку. Доктар філасофіі Вашынгтонскага ўніверсітэта імя Дж. Вашынгтона.

У 1995—2000 і 2001—2003 гадах — дэпутат парламента Грузіі. У кастрычніку 2000 — верасні 2001 года — міністр юстыцыі. 3 2001 года — арганізатар і лідар апазіцыйнай партыі «Аб’яднаны нацыянальны рух». 3 2002 старшыня асамблеі (гарадскога ўрада) Тбілісі. Адзін з лідараў «Рэвалюцыі ружаў». У лістападзе 2003 года ўзначаліў шырокі рух апазіцыі, які шляхам масавых вулічных акцый дамогся адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварднадзэ. 4 студзеня 2004 года абраны прэзідэнтам Рэспублікі Грузія. На фоне пратэстаў у лістападзе 2007 года падаў у адстаўку і ў студзені 2008 года паўторна выйграў выбары. У кастрычніку 2013 года выбары выйграў Георгій Маргвелашвілі; паводле Канстытуцыі, Міхаіл Саакашвілі не меў права балатавацца на трэці тэрмін, не чакаючы заканчэння прэзідэнцкага тэрміну, ён пакінуў Грузію і выляцеў у Брусель[3]. 4 снежня 2015 прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі падпісаў распараджэнне аб пазбаўленні грамадзянства краіны Міхаіла Саакашвілі[4].

З 13 лютага 2015 па 9 лістапада 2016 — дарадца Прэзідэнта Украіны[5] і старшыня дарадчага міжнароднага савета рэформ[6]. З 30 мая 2015 да лістапада 2016 года — старшыня Адэскай абласной адміністрацыі[7].

Міхаіл Саакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства ў ліпені 2017 года. Палітык быў дэпартаваны з Украіны ў лютым 2018 года. Міхаіл Саакашвілі транзітам праз Польшчу адправіўся ў Нідэрланды. 28 мая 2019 года новаабраны Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс змены ва ўказ свайго папярэдніка Пятра Парашэнкі і вярнуў грамадзянства Міхаілу Саакашвілі[8].

7 мая 2020 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Міхаіла Саакашвілі кіраўніком Выканаўчага камітэта рэформ[9].

Крымінальны пераслед правіць

23 сакавіка 2014 года быў выкліканы для дачы паказанняў у галоўную пракуратуру Грузіі, дзе яго планавалі дапытаць наконт памілавання ім у 2008 годзе чатырох высокапастаўленых супрацоўнікаў дэпартамента канстытуцыйнай бяспекі МУС Грузіі, асуджаных у якасці фігурантаў справы аб забойстве 28 студзеня 2006 года банкаўскага служачага С. Гіргвліяні, а таксама за супрацьпраўныя дзеянні ў адрас яго знаёмага Левана Бухаідзэ. Як сведка, М. Саакашвілі, павінен быў прысутнічаць яшчэ па дзевяці крымінальных справах, у т. л. аб гібелі ў 2005 годзе прэм’ер-міністра Грузіі Зураба Жваніі[10].

28 ліпеня 2014 года Саакашвілі быў абвінавачаны ў перавышэнні паўнамоцтваў пры разгоне апазіцыйнай акцыі ў лістападзе 2007 годзе, разгроме тэлекампаніі «Імедзі» і канфіскацыі ўласнасці ў заснавальніка гэтай тэлекампаніі Бадры Патаркацышвілі. Знаходзячыся у Нью-Ёрку, Саакашвілі заявіў аб тым, што «не будзе прыходзіць на допыт у галоўную пракуратуру Грузіі і не мае намеру супрацоўнічаць са следчымі органамі» краіны.

1 жніўня 2014 года Тбіліскі гарадскі суд задаволіў патрабаванне галоўнай пракуратуры Грузіі і завочна выбраў папярэдняе заключэнне ў якасці меры стрымання[11]. Саакашвілі назваў свой завочны арышт неабгрунтаваным, а абвінавачванні — надуманымі і беспадстаўнымі[12].

5 студзеня 2018 года Тбіліскі гарадскі суд завочна прысудзіў Саакашвілі 3 гады турмы.

Ён нелегальна вярнуўся ў краіну напярэдадні мясцовых выбараў. 1 кастрычніка 2021 года Міхаіл Саакашвілі быў затрыманы[13].

Вяртанне палітык патлумачыў гатоўнасцю змагацца разам са сваімі суайчыннікамі ў краіне на мясцовых выбарах, якія адбыліся 2 кастрычніка[14]. Для Саакашвілі і яго аднапартыйцаў было вельмі прынцыпова выйграць іх, аднак гэта не атрымалася[15].

Асабістае жыццё правіць

Саакашвілі жанаты з грамадзянкай Нідэрландаў Сандрай Рулафс (якая мае таксама і грамадзянства Грузіі), выхоўвае двух сыноў — Эдуарда (нар. 1995) і Нікалоза (нар. 2005). Да знаёмства з будучым мужам Сандра — былая супрацоўніца Чырвонага Крыжа — паспела наведаць Кутаісі ў складзе гуманітарнай групы[16].

У кастрычніку 2021 года стала вядома, што Саакашвілі знаходзіцца ў блізкіх адносінах з народным дэпутатам Украіны Лізаветай Ясько[17].

Зноскі

  1. Micheil (Michail) Saakaschwili // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Micheil Saakaschwili // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. nn.by(недаступная спасылка)
  4. nn.by(недаступная спасылка)
  5. Указ Президента України № 77/2015 «Про призначення Міхеіла Саакашвілі Радником Президента України» Архівавана 15 лютага 2015. (укр.)
  6. Указ Президента України № 78/2015 «Про Дорадчу міжнародну раду реформ» (укр.)
  7. pravda.com.ua
  8. president.gov.ua
  9. Зеленский назначил Саакашвили главой исполнительного комитета реформ, РБК (руск.)
  10. Саакашвили допросят как свидетеля по десяти уголовным делам // Forbes
  11. СМИ: суд Тбилиси заочно арестовал экс-президента Грузии Саакашвили // РИА Новости
  12. Саакашвили назвал безосновательными обвинения грузинской прокуратуры // РБК
  13. Nashaniva.com
  14. "У Грузіі затрымалі Саакашвілі". Звязда. 2021-10-01. Праверана 2021-10-02.
  15. "Кіруючая партыя ў Грузіі лідзіруе на мясцовых выбарах з 48,56% галасоў". Звязда. 2021-10-01. Праверана 2021-10-02.
  16. САНДРА ЭЛИСАБЕТ РУЛОФС-СААКАШВИЛИ (руск.)
  17. Девушка Саакашвили обратилась к властям Украины с просьбой о помощи: Украина: Lenta.ru (руск.)

Спасылкі правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Міхаіл Саакашвілі