Сааранбай Жаэнбекаў

кыргызскі палітык

Сааранбай Шарыпавіч Жаэнбекаў (кірг.: Сооронбай Шарипович (Шарип уулу) Жээнбеков; нар. 16 лістапада 1958, сяло Кара-Кульджа, Кара-Кульджынскі (на той час — Савецкі) раён, Ошская вобласць, Кіргізская ССР, СССР) — кыргызскі дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Кыргызстана з 24 лістапада 2017 па 15 кастрычніка 2020 года.

Сааранбай Шарыпавіч Жаэнбекаў
Сооронбай Шарип уулу Жээнбеков
18-ы прэм’ер-міністр Кыргызстана[d]
13 красавіка 2016 — 11 лістапада 2016
Папярэднік Тэмір Сарыеў[d]
Пераемнік Сааранбай Жаэнбекаў
5-ы прэзідэнт Кыргызстана[d]
24 лістапада 2017 — 15 кастрычніка 2020
Папярэднік Алмазбек Атамбаеў
Пераемнік Садыр Жапараў
прэм’ер-міністр Кыргызстана[d]
11 лістапада 2016 — 22 жніўня 2017
Папярэднік Сааранбай Жаэнбекаў
Пераемнік Мухаметкалый Абылгазіеў[d]
Нараджэнне 16 лістапада 1958(1958-11-16)[1][2] (65 гадоў)
Жонка Айгуль Жаэнбекава[d]
Дзеці сын і дачка
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, фермер
Род войскаў Узброеныя Сілы СССР
Узнагароды
ордэн Назарбаева Order of Manas, 3rd class медаль «Данк»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 лістапада 1958 года ў сяле Кара-Кульджа Савецкага раёна Ошскай вобласці.

З 1976 па 1977 год працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры школы імя Леніна Узгенскага раёна Ошскай вобласці Кіргізскай ССР. У 1983 годзе годзе скончыў Кіргізскі сельскагаспадарчы інстытут імя К. І. Скрабіна па спецыяльнасці зоаінжынер, пасля чаго працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса «Савет» Савецкага раёна Ошскай вобласці да 1988 года.

З 1988 па 1989 год — інструктар раённага камітэта Савецкага раёна Ошскай вобласці Камуністычнай партыі Кіргізіі. З 1989 па 1991 год — сакратар парткама саўгаса імя Ульянава Ошскай вобласці. З 1991 па 1993 — дырэктар саўгаса імя Ульянава Савецкага раёна Ошскай вобласці. З 1993 па 1996 год — старшыня праўлення калгаса «Кашка-жол» Кара-Кульджынскага раёна Ошскай вобласці.

У 1995 годзе абраны дэпутатам Сходу народных прадстаўнікоў парламента Кыргызстана I склікання. За гэты перыяд быў намеснікам і старшынёй Камітэта па аграрных пытаннях. З 1996 па 1997 год — намеснік старшыні камітэта па аграрных пытаннях Сходу народных прадстаўнікоў парламента Кыргызстана. З 1997 па 2000 год — старшыня камітэта па аграрных пытаннях СНП парламента Кыргызстана. З 2000 па 2005 год — дэпутат. У 2003 годзе годзе скончыў эканамічны факультэт Кіргізскага аграрнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «бухгалтар»[3]. З 2005 па 2007 год — дэпутат парламента III склікання, старшыня Камітэта па аграпрамысловым комплексе і экалогіі.

З 3 красавіка па 24 кастрычніка 2007 году — Міністр сельскай, воднай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Кыргызскай Рэспублікі. 24 кастрычніка 2007 года падаў у адстаўку ў сувязі з прыняццем новай Канстытуцыі Кыргызскай Рэспублікі. Часова выконваў абавязкі міністра да фармавання новага складу ўрада. 27 снежня 2007 года ўказам Прэзідэнта Кыргызстана вызвалены ад выканання абавязкаў міністра сельскай, воднай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

З 2008 па 2010 год — прыватны прадпрымальнік[4].

З красавіка 2010 г. — в. а. кіраўніка дзяржаўнай адміністрацыі — губернатар Ошскай вобласці. 3 верасня 2010 г. указам Прэзідэнта Кыргызстана прызначаны кіраўніком дзяржаўнай адміністрацыі — губернатарам Ошскай вобласці. 16 жніўня 2012 распараджэннем прэм’ер-міністра Кыргызскай Рэспублікі прызначаны паўнамоцным прадстаўніком урада ў Ошскай вобласці.

З 11 снежня 2015 г. — дырэктар Дзяржаўнай кадравай службы. З сакавіка 2016 года — першы намеснік кіраўніка Апарата Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі.

13 красавіка 2016 года абраны Прэм’ер-міністрам Кыргызскай Рэспублікі[5]. 21 жніўня 2017 года падаў заяву аб адстаўцы ў сувязі з рашэннем балатавацца на пасаду Прэзідэнта Кыргызстана[6].

На выбарах, што прайшлі 15 кастрычніка 2017 г., абраны Прэзідэнтам Кыргызстана, набраўшы 54,76 % галасоў выбаршчыкаў[7]. 24 лістапада 2017 года афіцыйна заняў пасаду Прэзідэнта[8].

5 кастрычніка 2020 года людзі, незадаволеныя вынікамі парламенцкіх выбараў, выйшлі на пратэсты. На іх думку, у парламент прайшлі партыі, якія падтрымлівалі прэзідэнта. Увечары пратэстоўцы ўварваліся ў будынак Белага дома ў Бішкеку, дзе знаходзяцца парламент і адміністрацыя прэзідэнта. Потым пайшлі ў Камітэт нацыянальнай бяспекі і вызвалілі з-пад варты экс-прэзідэнта Алмазбека Атамбаева, а наступнай раніцай захапілі будынак урада. Яны таксама запатрабавалі адстаўкі Сааранбая Жаэнбекава[9].

Той у выніку ўвёў у Бішкеку надзвычайнае становішча, паўторна арыштаваў Атамбаева. Новым прэм'ерам быў прызначаны Садыр Жапараў. 15 кастрычніка Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жаэнбекаў сышоў у адстаўку, запабягаючы эскалацыі канфлікту.

Сям’я правіць

Трэці сын у шматдзетнай сям’і старшыні калгасу і хатняй гаспадыні[10]. У Жаэнбекава ёсць 4 сястры і 5 братоў. Старэйшы брат быў прафесарам, акадэмікам, доктарам эканамічных навук. Іншы брат — губернатар Джалал-Абадскай вобласці да рэвалюцыі 2005 года, у цяперашні час — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Кувейце, Марока, Іарданіі і Бахрэйне. Малодшы брат быў спікерам парламента V склікання, зараз з’яўляецца дэпутатам[11][12].

Жанаты, двое дзяцей — сын і дачка.

Інтэрнэт-мем правіць

Калі Жаэнбекаў быў прэм’ер-міністрам, 20 чэрвеня 2017 года са словамі «Ідзі прэч!» (кірг.: «Чык эшикке!») ён выгнаў з пасяджэння ўрада Алмазбека Абдыкарава, намесніка дырэктара дзяржагенцтва архітэктуры і будаўніцтва, і заявіў, што той не падрыхтаваўся да пасяджэння, пасля таго як Абдыкараў не змог адказаць на пытанні прэм’ера[13]. За некалькі гадзін гэтая навіна стала адной з самых гарачых, фраза «Чык эшикке» стала папулярнай у сацыяльных сетках, з’явіліся каментары і мемы.

Зноскі

  1. Sooronbaj Dscheenbekow // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Sooronbaj Dscheenbekow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Премьер-министр Кыргызской республики. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 29 лістапада 2017.
  4. Биография Сооронбая Жээнбекова
  5. В Кыргызстане избрали нового премьер-министра(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2016. Праверана 29 лістапада 2017.
  6. "Премьер Киргизии уходит в отставку в связи с участием в президентских выборах". ТАСС [руская]. Праверана 2017-11-29.
  7. Сооронбай Жээнбеков избран президентом Киргизии
  8. Новый президент Киргизии Сооронбай Жээнбеков вступил в должность. Комсомольская правда (24 лістапада 2017). Праверана 29 лістапада 2017.
  9. nashaniva.by
  10. Sooronbai Jeenbekov, Longtime Atambaev Ally With A Southern Touch, Poised For Kyrgyz Presidency (англ.).
  11. "Что известно о Сооронбае Жээнбекове, его родственниках и имуществе?". Кактус [руская]. Праверана 2017-11-29.
  12. CA-portal.ru. Сооронбай Жээнбеков: семья, братья и собственность нового президента Кыргызстана (руск.)(недаступная спасылка). www.ca-portal.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2017. Праверана 29 лістапада 2017.
  13. Sputnik. "Чык эшикке!" — уморительный мем заразил соцсети (руск.). ru.sputnik.kg. Праверана 29 лістапада 2017.