Сабалі (Бярозаўскі раён)

Бярозаўскі раён

Сабалі́[1] (трансліт.: Sabali, руск.: Соболи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Сабалі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 157 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Сабалі на карце Беларусі ±
Сабалі (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Сабалі (Бярозаўскі раён)
Сабалі (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Сабалі (Бярозаўскі раён)

Гісторыя

правіць

У 1563 годзе вёска ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага.

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1863 годзе тут каля вёскі ішлі баі паміж паўстанцамі і карнымі атрадамі. Ад тых падзей урочышча каля Сабалёў атрымала назву Маскалі. Забітыя паўстанцы былі пахаваны на месцы бою ў адной брацкай магіле. Паводле перапісу 1897 года вёска ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.

Найноўшы час

правіць

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1932 года ў Сігневіцкай гміне. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Равяціцкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 12 воінаў-землякоў. З 1954 года ў Сігневіцкім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года ў калгасе «Запаветы Леніна».

Планіроўка

правіць

Забудова вёскі нагадвае трохпрамянёвую зорку (вуліцы разыходзяцца ад цэнтра вёскі на паўночны захад, паўночны ўсход і паўднёвы ўсход, арыентаваныя на паўночны захад і паўночны ўсход робяць далей правы паварот пад прамым вуглом; арыентаваная на паўднёвы ўсход вуліца — прамая, да яе прымыкае з правага боку завулак, да якога яшчэ адзін завулак, паралельны вуліцы).

Насельніцтва

правіць

Славутасці

правіць
 
Брацкая магіла ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў
  • Брацкая магіла ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў. У час Першай сусветнай вайны і наступных падзей магіла інсургентаў была забыта, у 1928 выпадкова знойдзена, у 1929 польскія ўлады ўстанавілі драўляны крыж і надмагільныя пліты, якія ў 1939 былі знішчаны. У час Другой сусветнай вайны мясцовыя жыхары ўстанавілі новы крыж, асвячоны ксяндзом з Сігневічаў. У пачатку 1990-х г. жыхар Л. В. Кугач вырабіў з жалезных труб новы крыж.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сабале́

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць