Саборная мячэць (Мінск)

мячэць у Мінску

Саборная мячэць — мячэць у Мінску. Знаходзіцца на вуліцы Грыбаедава, 29.

Мячэць
Саборная мячэць
Саборная мячэць
Саборная мячэць
53°55′02″ пн. ш. 27°31′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія Іслам
Тып будынка Мячэць
Архітэктурны стыль Ісламская архітэктура
Архітэктар Барыс Іванавіч Аляксандраў і Уладзімір Васілевіч Трацэўскі
Будаўніцтва 20042016 гады
Сайт mechet.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Мінская мячэць

Першая драўляная мячэць з’явілася ў Мінску ў 1599 годзе. У пачатку XX стагоддзя на месцы былога драўлянага быў узведзены мураваны будынак, разбураны ў 1962 годзе для будаўніцтва гасцініцы «Юбілейная»[1].

У 1997 годзе архітэктарамі Барысам Аляксандравым і Уладзімірам Трацэўскім распрацаваны праект аднаўлення мячэці[2].

Першы камень у падмурак саборнай мячэці быў закладзены ў 2004 годзе. У пачатку праект фінансаваўся дабрачыннай арганізацыяй «Рабіта» з Саудаўскай Аравіі. Пасля фундатарамі з Расіі і Турцыі, а ў 2010 годзе будаўніцтва спынілася[3].

Будаўніцтва мячэці было скончана ў 2016 годзе і з’яўляецца падарункам беларускім мусульманам ад Рэлігійнага фонду Турцыі. Ва ўрачыстым адкрыцці мячэці ў лістападзе 2016 годзе прынялі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган[4].

 
Галоўны фасад

У 2019 годзе ў саборнай мячэці быў адкрыты музей ісламу. У экспазіцыю ўвайшлі артэфакты, сабраныя як у Беларусі, так і за яе межамі, якія распавядаюць пра гісторыю ісламу на беларускіх землях[5].

Зноскі

Спасылкі правіць