Сабор беларускіх святых
праваслаўныя святыя, якія жылі ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Сабор Беларускіх святых)
Сабор Беларускіх святых — святыя Рускай праваслаўнай царквы, якія сваім паходжаннем ці дзейнасцю звязаныя з беларускімі землямі. Адзначаецца ў трэці тыдзень пасля свята Святой Троіцы. Свята было ўсталявана патрыярхам Піменам 3 красавіка 1984 года.
Спіс святых
правіцьСабор Беларускіх святых налічвае 75 святых (на пачатак 2015 года)[1]:
- Свяціцель Міна, епіскап Полацкі (†1116);
- Свяціцель Дыянісій, епіскап Полацкі (†1182);
- Свяціцель Сімяон, епіскап Полацкі (†1289);
- Свяціцель Кірыл, епіскап Тураўскі (†1183);
- Свяціцель Лаўрэнцій, епіскап Тураўскі (†1194);
- Свяціцель Георгій, архіепіскап Магілёўскі (†1795);
- Свяціцель Гаўрыіл, архіепіскап Разанскі (†1862);
- Свяшчэннамучанік Макарый, мітрапаліт Кіеўскі (†1497) – 1 / 14.5;
- Свяшчэннамучанік архідыякан Нікіфар (†1599) – 6 / 19.10;
- Мучанікі Антоній, Іаан і Яўстафій Віленскія (†1347) – 14 / 27.4; 13 / 26.7;
- Мучанік немаўля Гаўрыіл Беластоцкі (†1690) – 20.4 / 3.5;
- Прападобнамучанік Афанасій, ігумен Брэсцкі (†1648) – 20.7 / 2.8; 5 / 18.9;
- Прападобнамучанік Макарый, ігумен Пінскі (†1678);
- Прападобны Марцін Тураўскі († пасля 1146);
- Прападобны Елісей Лаўрышаўскі (†1250);
- Прападобны Фёдар, князь Астрожскі;
- Прападобны Генадзій Магілёўскі (†1565);
- Прападобны Лявонцій, архімандрыт Віленскі, вызнаўца (†1620);
- Прападобная Еўфрасіння, ігумення Полацкая (†1173);
- Прападобная Харыціна, князёўна Літоўская (†1281);
- Прападобная Манефа Гомельская (†1984);
- Праведная Юліанія, князёўна Гальшанская († каля 1550);
- Праведная Сафія, княгіня Слуцкая (†1612);
- Праведны Іаан, прасвітар Кармянскі (†1917);
- Блажэнная Валянціна Мінская (†1966);
- Дабраверны князь Барыс Тураўскі (†1158);
- Дабраверны князь Расціслаў Смаленскі (†1167);
- Дабраверны княгіня Яўпраксія Пскоўская (†1243);
- Свяціцель Ціхан (Белавін), Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расіі (†1925);
- Свяціцель Агафангел (Праабражэнскі), мітрапаліт Яраслаўскі (†1928);
- Свяшчэннамучанік Пётр (Палянскі), мітрапаліт Круціцкі (†1937);
- Свяшчэннамучанік Ціхан (Ніканораў), архіепіскап Варонежскі (†1919);
- Свяшчэннамучанік Аляксандр (Пятроўскі), архіепіскап Харкаўскі (†1940);
- Свяшчэннамучанік Гермаген (Далганаў), епіскап Табольскі (†1918);
- Свяшчэннамучанік Паўлін (Крошачкін), архіепіскап Магілёўскі (†1937);
- Свяшчэннамучанік Іаан (Помер), архіепіскап Рыжскі (†1934);
- Свяшчэннамучанік Мітрафан (Краснапольскі), архіепіскап Астраханскі (†1919);
- Свяшчэннамучанік Іасаф (Жэвахаў), епіскап Магілёўскі (†1937);
- Свяшчэннамучанік Іаан (Пашын), епіскап Рыльскі (†1938);
- Свяшчэннамучанік Іона (Лазараў), епіскап Веліжскі (†1937);
- Прападобнамучанік Серафім (Шахмуць), архімандрыт Жыровіцкі (†1946);
- Свяшчэннамучанік Уладзімір Хіраска, прасвітар Мінскай епархіі (†1933);
- Свяшчэннамучанік Васіль Ізмайлаў, прасвітар Мінскай епархіі (†1930);
- Свяшчэннамучанік Пётр Грудзінскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1930);
- Свяшчэннамучанік Валерыян Навіцкі, прасвітар Мінскай епархіі (†1930);
- Свяшчэннамучанік Уладзімір Хрышчановіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1933);
- Свяшчэннамучанік Іаан Вячорка, прасвітар Мінскай епархіі (†1933);
- Свяшчэннамучанік Сергій Радакоўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1933);
- Свяшчэннамучанік Уладзімір Талюш, прасвітар Мінскай епархіі (†1938);
- Свяшчэннамучанік Міхаіл Навіцкі, прасвітар Мінскай епархіі (†1935);
- Свяшчэннамучанік Парфірый Рубановіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1943);
- Свяшчэннамучанік Міхаіл Плышэўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
- Свяшчэннамучанік Дзмітрый Паўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
- Свяшчэннамучанік Іаан Варанец, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
- Свяшчэннамучанік Леанід Біруковіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
- Свяшчэннамучанік Аляксандр Шалай, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
- Свяшчэннамучанік Мікалай Мацкевіч, прасвітар Мінскай епархіі († пасля 1937);
- Свяшчэннамучанік Іаан Панкратовіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
- Свяшчэннамучанік Уладзімір Зубковіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1938);
- Свяшчэннамучанік Дзмітрый Плышэўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1938);
- Свяшчэннамучанік Уладзімір Пастэрнацкі, прасвітар Мінскай епархіі (†1938);
- Свяшчэннамучанік Мацвей Крыцук, прасвітар Мінскай епархіі (†1950);
- Свяшчэннамучанік Мікалай Васюковіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
- Свяшчэннамучанік Мікалай Акаловіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1934);
- Святы Уладзімір Елянеўскі, вызнаўца Віцебскі (†1954);
- Свяшчэннамучанік Канстанцін, прасвітар Шаркаўшчынскі (Полацкая епархія) (†1919);
- Свяшчэннамучанік Аляксій, прасвітар Лельчыцкі (Тураўская епархія) (†1937);
- Свяшчэннамучанік Кіпрыян, прасвітар Ятранскі (Навагрудская епархія) (†1942);
- Свяшчэннамучанік Яраслаў Савіцкі, прасвітар Гродзенскага Краснастоцкага манастыра (†1937);
- Свяшчэннамучанік Аляксандр Саульскі, прасвітар Навагрудскай епархіі (†1938);
- Свяшчэннамучанік Афанасій Кіслаў, прасвітар Пскоўскай епархіі (†1937);
- Свяшчэннамучанік Іосіф Счэнсновіч, дыякан Маскоўскай епархіі (†1937);
- Прападобнамучанік Анатолій (Бацвіннікаў), іераманах Цвярской епархіі (†1937);
- Прападобнамучанік Галактыён (Урбановіч-Новікаў), іераманах Маскоўскай епархіі (†1937);
- Мучанік Дзмітрый Уласенкаў, псаломшчык Віцебскай епархіі (†1942).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Святыя зямлі Беларускай. Жыццеапісанні. Уклад. Л. Я. Кулажанка, Т. А. Матрунчык — Мінск. Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. 2012. — 184 с.