Сабор Святога Паўла (Ла-Валета)

Сабор Святога Паўла — англіканскі пракафедральны сабор у Валеце, сталіцы Мальты, выкананы ў неакласічным стылі. Ініцыятарам яго будаўніцтва з'яўляецца англійская каралева Адэлаіда, якая падчас свайго візіту на востраў у XIX стагоддзі даведалася аб адсутнасці там англіканскага храма. Будаўніцтва было распачата 20 сакавіка 1839 года і завяршылася ў 1844.

Славутасць
Сабор Святога Паўла
мальт.: Il-Pro katridral ta San Pawl
SPAC.jpg
Сабор Святога Паўла, від з боку гавані
35°54′01″ пн. ш. 14°30′42″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Malta.svg Мальта
Месцазнаходжанне
Канфесія англіканства
Епархія Дыяцэзія Гібралтара ў Еўропе[d]
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1844
Матэрыял цэгла
Сайт anglicanmalta.org/dioces…
Лагатып Вікісховішча Сабор Святога Паўла на Вікісховішчы

Сабор знаходзіцца на плошчы Незалежнасці. Галоўны фасад, упрыгожаны карынфскімі калонамі, мае каля 60 м у вышыню. Сабор не з'яўляецца кафедральным, належачы да епархіі Гібралтара.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі