Сабор Святой Тройцы (Гайнаўка)
Сабор Святой Тройцы (польск.: Sobór Świętej Trójcy) — храм Польскай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў горадзе Гайнаўка (Падляскае ваяводства) на вуліцы Дзевятоўскага.
Праваслаўны храм | |
Сабор Святой Тройцы | |
---|---|
![]() | |
52°44′44″ пн. ш. 23°34′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гайнаўка |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Варшаўска-Бельская епархія |
Архітэктурны стыль | мадэрнізм |
Архітэктар | Аляксандр Грыгаровіч[d] |
Будаўніцтва | 1981—1983 гады |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
Сайт | sobor.pl |
![]() |
Апісанне правіць
Будынак сабора быў пабудаваны ў 1981—1983 гадах па праекце архітэктара Аляксандра Грыгаровіча.
Іканастас і некаторыя іконы з’яўляюцца працай грэчаскага мастака-іканапісца Дзімітрыяса Анданопуласа, астатнія іконы былі створаны расійскімі і балгарскімі іканапісцамі.
Храм умяшчае на двух паверхах 5000 вернікаў і належыць да колькасці самых вялікіх па плошчы праваслаўных храмаў Польшчы.
Арачныя скляпенні выраблены з танкасценных жалезабетонных пліт. Архітэктура храма не мае ніякіх літаральных запазычанняў з традыцыйнага праваслаўнага дойлідства, але архітэктуару ўдалося захаваць настрой старажытных праваслаўных храмаў.
Дзякуючы цудоўнай акустыцы, у саборы з 1983 года адбываюцца фестывалі царкоўнай харальнай музыкі.
Зноскі
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Святой Тройцы (Гайнаўка)