Сабор Святых Пятра і Паўла (Печ)

Сабор у Печы

Сабор Святых Пятра і Паўла — рымска-каталіцкі сабор у горадзе Печ, Венгрыя, малая базіліка, кафедра Печскага біскупа. Чатыры вежы сабора, якія вызначаюць яго арыгінальнае знешняе аблічча, з’яўляюцца архітэктурнай дамінантай старога горада і служаць візітнай карткай Печа.

Сабор
Святых Пятра і Паўла
Pécsi Szent Péter és Szent Pál Székesegyház
46°04′43″ пн. ш. 18°13′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Венгрыя
Горад Печ
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Дыяцэзія Печа
Архітэктурны стыль раманская архітэктура
Архітэктар Фрыдрых фон Шміт[d]
Дата заснавання 1064
Сайт pecsiegyhazmegye.hu/latn…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першая раннехрысціянская капліца ў Сапіяне, рымская правінцыя Панонія, была закладзена яшчэ ў IV стагоддзі нашай эры. Храм неаднаразова перабудоўваўся. Ніжняя царква і дзве заходнія вежы ўзыходзяць да часу Святога Іштвана, па загадзе якога была заснавана Печская дыяцэзія. Сучасная базіліка пачала адбудоўвацца пасля вялікага пажару 1064 года, з удзелам італьянскіх архітэктараў. У Сярэднявеччы царква пашыралася і дабудоўвалася, таму ў яе абліччы можна бачыць рысы самых розных архітэктурных стыляў — раманскага, готыкі, класіцызму. У XVI—XVII стст., калі Венгрыя знаходзілася пад уладай турак, сабор выкарыстоўваўся як мячэць.

На пачатку XIX стагоддзя сабор ізноў перабудоўваецца пад кіраўніцтвам архітэктара Міхая Полака ў духу класіцызму. У 1882—1891 гадах у гонар тысячагоддзя заваявання радзімы на Дунаі сабор упрыгожыўся класічным галоўным фасадам з завостранымі арачнымі формамі. Сур’ёзна рэканструяваны інтэр’ер сабора — у ім з’явіліся фрэскі і пазалочаныя скульптуры. Рэалізацыя амбіцыйнага праекта венскага архітэктара Фрыдрыха фон Шміта фінансавалася, у прыватнасці, за кошт даходаў Печскай дыяцэзіі ад здабычы каменнага вугалю ў гарах Мечэк. Ужо ў сярэдзіне XX стагоддзя на паўднёвым франтоне сабора былі ўсталяваны скульптуры дванаццаці апосталаў працы Антала Карая.

Даўжыня сабора складае 70 метраў, шырыня — 20 метраў. Вышыня нефа — 22 метры, вежаў сабора — 60 метраў, звон заходняй вежы — адзін з самых вялікіх у Венгрыі. З кафедры сабора прапаведаваў Янус Паноніус, арган сабора памятае пальцы Ферэнца Ліста. У 1990 годзе сабор наведаў Папа Ян Павел II.

Фотагалерэя правіць

Спасылкі правіць