Сабор беларускіх святых

праваслаўныя святыя, якія жылі ў Беларусі

Сабор Беларускіх святых — святыя Рускай праваслаўнай царквы, якія сваім паходжаннем ці дзейнасцю звязаныя з беларускімі землямі. Адзначаецца ў трэці тыдзень пасля свята Святой Троіцы. Свята было ўсталявана патрыярхам Піменам 3 красавіка 1984 года.

Спіс святых

правіць

Сабор Беларускіх святых налічвае 75 святых (на пачатак 2015 года)[1]:

  1. Свяціцель Міна, епіскап Полацкі (†1116);
  2. Свяціцель Дыянісій, епіскап Полацкі (†1182);
  3. Свяціцель Сімяон, епіскап Полацкі (†1289);
  4. Свяціцель Кірыл, епіскап Тураўскі (†1183);
  5. Свяціцель Лаўрэнцій, епіскап Тураўскі (†1194);
  6. Свяціцель Георгій, архіепіскап Магілёўскі (†1795);
  7. Свяціцель Гаўрыіл, архіепіскап Разанскі (†1862);
  8. Свяшчэннамучанік Макарый, мітрапаліт Кіеўскі (†1497) – 1 / 14.5;
  9. Свяшчэннамучанік архідыякан Нікіфар (†1599) – 6 / 19.10;
  10. Мучанікі Антоній, Іаан і Яўстафій Віленскія (†1347) – 14 / 27.4; 13 / 26.7;
  11. Мучанік немаўля Гаўрыіл Беластоцкі (†1690) – 20.4 / 3.5;
  12. Прападобнамучанік Афанасій, ігумен Брэсцкі (†1648) – 20.7 / 2.8; 5 / 18.9;
  13. Прападобнамучанік Макарый, ігумен Пінскі (†1678);
  14. Прападобны Марцін Тураўскі († пасля 1146);
  15. Прападобны Елісей Лаўрышаўскі (†1250);
  16. Прападобны Фёдар, князь Астрожскі;
  17. Прападобны Генадзій Магілёўскі (†1565);
  18. Прападобны Лявонцій, архімандрыт Віленскі, вызнаўца (†1620);
  19. Прападобная Еўфрасіння, ігумення Полацкая (†1173);
  20. Прападобная Харыціна, князёўна Літоўская (†1281);
  21. Прападобная Манефа Гомельская (†1984);
  22. Праведная Юліанія, князёўна Гальшанская († каля 1550);
  23. Праведная Сафія, княгіня Слуцкая (†1612);
  24. Праведны Іаан, прасвітар Кармянскі (†1917);
  25. Блажэнная Валянціна Мінская (†1966);
  26. Дабраверны князь Барыс Тураўскі (†1158);
  27. Дабраверны князь Расціслаў Смаленскі (†1167);
  28. Дабраверны княгіня Яўпраксія Пскоўская (†1243);
  29. Свяціцель Ціхан (Белавін), Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расіі (†1925);
  30. Свяціцель Агафангел (Праабражэнскі), мітрапаліт Яраслаўскі (†1928);
  31. Свяшчэннамучанік Пётр (Палянскі), мітрапаліт Круціцкі (†1937);
  32. Свяшчэннамучанік Ціхан (Ніканораў), архіепіскап Варонежскі (†1919);
  33. Свяшчэннамучанік Аляксандр (Пятроўскі), архіепіскап Харкаўскі (†1940);
  34. Свяшчэннамучанік Гермаген (Далганаў), епіскап Табольскі (†1918);
  35. Свяшчэннамучанік Паўлін (Крошачкін), архіепіскап Магілёўскі (†1937);
  36. Свяшчэннамучанік Іаан (Помер), архіепіскап Рыжскі (†1934);
  37. Свяшчэннамучанік Мітрафан (Краснапольскі), архіепіскап Астраханскі (†1919);
  38. Свяшчэннамучанік Іасаф (Жэвахаў), епіскап Магілёўскі (†1937);
  39. Свяшчэннамучанік Іаан (Пашын), епіскап Рыльскі (†1938);
  40. Свяшчэннамучанік Іона (Лазараў), епіскап Веліжскі (†1937);
  41. Прападобнамучанік Серафім (Шахмуць), архімандрыт Жыровіцкі (†1946);
  42. Свяшчэннамучанік Уладзімір Хіраска, прасвітар Мінскай епархіі (†1933);
  43. Свяшчэннамучанік Васіль Ізмайлаў, прасвітар Мінскай епархіі (†1930);
  44. Свяшчэннамучанік Пётр Грудзінскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1930);
  45. Свяшчэннамучанік Валерыян Навіцкі, прасвітар Мінскай епархіі (†1930);
  46. Свяшчэннамучанік Уладзімір Хрышчановіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1933);
  47. Свяшчэннамучанік Іаан Вячорка, прасвітар Мінскай епархіі (†1933);
  48. Свяшчэннамучанік Сергій Радакоўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1933);
  49. Свяшчэннамучанік Уладзімір Талюш, прасвітар Мінскай епархіі (†1938);
  50. Свяшчэннамучанік Міхаіл Навіцкі, прасвітар Мінскай епархіі (†1935);
  51. Свяшчэннамучанік Парфірый Рубановіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1943);
  52. Свяшчэннамучанік Міхаіл Плышэўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
  53. Свяшчэннамучанік Дзмітрый Паўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
  54. Свяшчэннамучанік Іаан Варанец, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
  55. Свяшчэннамучанік Леанід Біруковіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
  56. Свяшчэннамучанік Аляксандр Шалай, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
  57. Свяшчэннамучанік Мікалай Мацкевіч, прасвітар Мінскай епархіі († пасля 1937);
  58. Свяшчэннамучанік Іаан Панкратовіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
  59. Свяшчэннамучанік Уладзімір Зубковіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1938);
  60. Свяшчэннамучанік Дзмітрый Плышэўскі, прасвітар Мінскай епархіі (†1938);
  61. Свяшчэннамучанік Уладзімір Пастэрнацкі, прасвітар Мінскай епархіі (†1938);
  62. Свяшчэннамучанік Мацвей Крыцук, прасвітар Мінскай епархіі (†1950);
  63. Свяшчэннамучанік Мікалай Васюковіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1937);
  64. Свяшчэннамучанік Мікалай Акаловіч, прасвітар Мінскай епархіі (†1934);
  65. Святы Уладзімір Елянеўскі, вызнаўца Віцебскі (†1954);
  66. Свяшчэннамучанік Канстанцін, прасвітар Шаркаўшчынскі (Полацкая епархія) (†1919);
  67. Свяшчэннамучанік Аляксій, прасвітар Лельчыцкі (Тураўская епархія) (†1937);
  68. Свяшчэннамучанік Кіпрыян, прасвітар Ятранскі (Навагрудская епархія) (†1942);
  69. Свяшчэннамучанік Яраслаў Савіцкі, прасвітар Гродзенскага Краснастоцкага манастыра (†1937);
  70. Свяшчэннамучанік Аляксандр Саульскі, прасвітар Навагрудскай епархіі (†1938);
  71. Свяшчэннамучанік Афанасій Кіслаў, прасвітар Пскоўскай епархіі (†1937);
  72. Свяшчэннамучанік Іосіф Счэнсновіч, дыякан Маскоўскай епархіі (†1937);
  73. Прападобнамучанік Анатолій (Бацвіннікаў), іераманах Цвярской епархіі (†1937);
  74. Прападобнамучанік Галактыён (Урбановіч-Новікаў), іераманах Маскоўскай епархіі (†1937);
  75. Мучанік Дзмітрый Уласенкаў, псаломшчык Віцебскай епархіі (†1942).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць