Сабор у гонар Казанскага абраза Маці Божай (Калінкавічы)
Сабор у гонар Казанскага абраза Маці Божай — мураваны праваслаўны храм у Беларусі, у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Піянерская, 2б.
Славутасць | |
Сабор у гонар Казанскага абраза Маці Божай | |
---|---|
| |
52°07′14″ пн. ш. 29°20′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Калінкавічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Тураўская епархія |
Будаўніцтва | 1990—1993 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1993 годзе з цэглы.
Архітэктура
правіцьЦэнтрычны квадратны ў плане са скругленымі вугламі аб’ём завершаны 5-купаллем. Фасады расчлянёны ў 2 ярусы арачнымі аконнымі праёмамі, вылучаны па цэнтры рызалітамі. У сілуэце пануе магутны цыліндрычны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам. Перад храмам пастаўлена магутная 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца, расчлянёная арачнымі праёмамі[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Сабор у гонар Казанскага абраза Маці Божай (Калінкавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)