Савелій Аляксеевіч Свідзерскі

Саве́лій Аляксе́евіч Свідзе́рскі (23 красавіка 1905 — 13 мая 1977) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Савелій Аляксеевіч Свідзерскі
Дата нараджэння 23 красавіка 1905(1905-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1977(1977-05-13) (72 гады)
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў кавалерыя, пяхота
Гады службы 19271953
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Часць 369-я стралковая дывізія
Камандаваў 1225-ы стралковы Асавецкі полк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Чырвонай Зоркі
медалі

Біяграфія правіць

Савелій Аляксеевіч Свідзерскі нарадзіўся ў вёсцы Дзяньгубка (сучасны Крупскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў няпоўную сярэднюю школу ў вёсцы Абчуга. Працаваў на шахце ў Чалябінскай вобласці, на заводзе ў Сталінградзе. У верасні 1927 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У 1938 годзе скончыў школу малодшых камандзіраў 39-га кавалерыйскага палка 7-й кавалерыйскай дывізіі. Праходзіў службу на пасадах памочніка камандзіра ўзвода, старшыны, камандзіра ўзвода. З лістапада 1937 па май 1938 г. праходзіў навучанне ў школе ўдасканалення каманднага саставу ў Новачаркаску. Да чэрвеня 1941 г. служыў памочнікам начальніка штаба асобнага разведвальнага батальёна 5-й стралковай дывізіі ў Беларускай ваеннай акрузе. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. А. Свідзерскі з чэрвеня 1941 г. у дзеючай арміі. Удзельнік баявых дзеянняў на Паўночна-Заходнім, Калінінскім, Заходнім, Цэнтральным, Бранскім, 1-м Беларускім і 2-м Беларускім франтах на пасадах начальніка штаба стралковага палка. З сакавіка 1942 года маёр Свідзерскі на пасадзе камандзіра 1225-га стралковага палка 369-й стралковай дывізіі.

Палкоўнік С. А. Свідзерскі вызначыўся ў красавіку 1945 г. на тэрыторыі Германіі пры фарсіраванні ракі Одэр. У забалочанай пойме паміж рэкамі Ост-Одэр і Вест-Одэр 20 красавіка полк фарсіраваў Одэр у раёне горада Грац і захапіў плацдарм на левым беразе ракі Вест-Одэр, адбіў шматлікія атакі праціўніка і ўтрымаў плацдарм да моманту пераправы асноўных сіл дывізіі.

Пасля вайны да 1948 года С. А. Свідзерскі працягваў ваенную службу ў Групе савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі. З 1948 па 1953 год ваенны камісар у горадзе Краматорску Сталінскай (зараз Данецкай) вобласці.

З 1953 г. палкоўнік С. А. Свідзерскі ў запасе. Жыў і працаваў у Краматорску.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць