Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» (М. У. Бабкоў)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» — была створана ў жніўні 1943 года на базе трох атрадаў, вылучаных з партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Косаўскага, Ружанскага, Пружанскага, Камянецкага, Поразаўскага, Бярозаўскага, Драгічынскага раёнаў.

Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь»
Гады існавання 1943—1944
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of the Byelorussian SSR (1940).svg Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Брэсцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 863 партызаны (ліпень 1944)
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры М. У. Бабкоў

СкладПравіць

  • партызанскі атрад імя Чкалава;
  • партызанскі атрад імя Суворава;
  • партызанскі атрад імя Калупаева (да красавіка 1944 года - атрад імя Дз. Пажарскага, прысвоена імя камандзіра атрада А. І. Калупаева, загінуў у баі).

КамандаваннеПравіць

КамандзірПравіць

  • М. У. Бабкоў

КамісарПравіць

Начальнік штабаПравіць

  • Р. К. Дарафееў

ГісторыяПравіць

Асноўныя ўдары партызаны наносілі на чыгуначных участках БрэстБаранавічы, ВаўкавыскМасты, Брэст — Пінск. У верасні — снежні 1943 года знішчылі і пашкодзілі больш за 60 аўтамашын, падарвалі 21 эшалон ворага, каля 750 рэек, 12 мастоў на чыгуначных і шашэйных дарогах. Атрад імя Суворава знішчыў 26 км. тэлефонна-тэлеграфнай лініі ўздоўж шашы Брэст — Мінск. У чэрвені 1944 года брыгада зрабіла баявы рэйд з Бярозаўскага ў Кобрынскі раён, авалодала чыгуначным участкам КобрынГарадзец і падарвала больш за 300 рэек. Паўгода блакіравала дарогу ДрагічынБяроза. У красавіку 1944 года ўдзельнічала ў Здзітаўскай абароне.

12 — 17 ліпеня 1944 года брыгада (863 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй.

ПамяцьПравіць

У 1965 годзе ў Драгічыне ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

ЛітаратураПравіць

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.