Савецкая рэспубліка
Савецкая рэспубліка — асаблівы тып рэспублiканскай формы праўлення, аснову якой складаюць асаблівыя прадстаўнічыя органы — Саветы. Рэспубліка такога роду ўпершыню ўзнікла ў Расiі ў 1917 годзе і затым была створана яшчэ ў шэрагу сацыялістычных дзяржаў. У выніку краху камуністычных рэжымаў назіралася адмова ад савецкай формы праўлення ў карысць іншых формаў рэспубліканскай улады[1].
Існавалі 3 віды савецкіх рэспублік:
- Савецкія рэспублікі, у якіх вышэйшы орган улады - З'езд Саветаў (БНСР, Літбел ССР, СССР да 1936 года, Рэспубліка Іскалата).
- Савецкія рэспублікі, у якіх вышэйшы орган улады - Вярхоўны Савет (СССР пасля 1936, Тувінская Народная Рэспубліка).
- Савецкія рэспублікі, у якіх адзіным вышэйшым органам улады з'яўляліся Саветы (Рэспубліка Найссаара, Савецкі Лімерык і iнш.).