Савецка-фінская вайна (1941—1944)
Савецка-фінская вайна 1941—1944 гадоў (часам Савецка-фінскі фронт Вялікай Айчыннай вайны, у фінскай гістарыяграфіі — «Вайна-працяг»). Падчас вайны Фінляндыя выступіла на баку краін Восі[8][9][10] з мэтай заняць тэрыторыю СССР да «мяжы трох перашыйкаў» (Карэльскага, Алонецкага і Беламорскага)[11][12][13].
Савецка-фінская вайна 1941—1944 гадоў | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 25 чэрвеня 1941 — 19 верасня 1944 | ||
Месца | Фінляндыя, Карэла-Фінская ССР, Ленінградская вобласць, Мурманская вобласць і Валагодская вобласць[1] | ||
Прычына | імкненне Фінляндыі вярнуць тэрыторыі, страчаныя па выніках Зімовай вайны | ||
Вынік | перамога СССР. Маскоўскае перамір'е, Фінляндыя абвясціла вайну нацысцкай Германіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць22 чэрвеня 1941 года ў адказ на заняцце імі дэмілітарызаванай зоны Аландскіх астравоў фінскія войскі бамбардзіравала савецкая авіяцыя. 21—25 чэрвеня з тэрыторыі Фінляндыі супраць СССР дзейнічалі ваенна-марскія і ваенна-паветраныя сілы Германіі[14]. 24 чэрвеня ў міністэрстве замежных спраў было заяўлена, што Фінляндыя не вядзе вайну з Савецкім Саюзам.
25 чэрвеня сілы савецкага паветранага флоту нанеслі авіяўдар па 18 фінскіх аэрадромах і некалькіх населеных пунктах[11][15]. У гэты ж дзень урад Фінляндыі заявіў, што краіна знаходзіцца ў стане вайны з СССР. 29 чэрвеня фінскія войскі пачалі баявыя дзеянні[16] і да канца 1941 гады акупавалі значную частку тэрыторыі Карэла-Фінскай ССР, уключаючы яе сталіцу Петразаводск.
У 1941—1944 гадах войскі Фінляндыі ўдзельнічалі ў блакадзе Ленінграда[11][17]. Да канца 1941 года фронт стабілізаваўся, і ў 1942—1943 гадах актыўных баёў на фінскім фронце не было. У канцы лета 1944 года, пасля цяжкіх паражэнняў, панесеных саюзнай Германіяй, і савецкага наступу ў Карэліі, Фінляндыя прапанавала спыненне агню, якое ўступіла ў дзеянне 4—5 верасня 1944 года.
Фінляндыя выйшла з вайны з СССР з заключэннем дагавора аб перамір’і, падпісанага 19 верасня 1944 года ў Маскве. Пасля гэтага Фінляндыя, не здаволеная хуткасцю вываду нямецкіх войскаў са сваёй тэрыторыі, пачала ваенныя дзеянні супраць Германіі.
Канчатковы дагавор аб міры з краінамі-пераможцамі быў падпісаны 10 лютага 1947 года ў Парыжы.
Апроч СССР, Фінляндыя знаходзілася ў стане вайны з Вялікабрытаніяй, Аўстраліяй, Канадай, Чэхаславакіяй, Індыяй, Новай Зеландыяй і Паўднёва-Афрыканскім Саюзам. З боку Брытанскай імперыі ў баях брала ўдзел 151 крыло каралеўскіх ВПС (англ.: No. 151 Wing RAF). Таксама ў баях удзельнічалі падраздзяленні Італіі, якія дзейнічалі ў складзе фіна-італа-германскай флатыліі (Naval Detachment K (англ.)) на Ладажскім возеры[18].
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Страты насельніцтва Ленінграда — вынік блакады горада як фінскімі, так і германскімі войскамі
Крыніцы
правіць- ↑ Валагодская вобласць у гады Вялікай Айчыннай вайны (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Урада Валагодскай вобласці. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2007. Праверана 19 мая 2010.
- ↑ а б в Авторский коллектив. Россия и СССР в войнах XX века. — М.: Олма-Пресс, 2001. — С. 269. — 608 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4.
- ↑ Авторский коллектив. Россия и СССР в войнах XX века. — Москва: Олма-Пресс, 2001. — С. 271. — 608 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4.
- ↑ Manninen, Ohto, Molotovin cocktail- Hitlerin sateenvarjo, 1994, Painatuskeskus, ISBN 951-37-1495-0
- ↑ Звесткі гарадской камісіі па ўсталяванні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў пра колькасць загінулага ў Ленінградзе насельніцтва ЦДА СПб, Ф.8357. Оп.6. Д. 1108 Л. 46-47
- ↑ Гланц Дэвид. Блокада Ленинграда 1941—1944. — М.: Центрполиграф. — С. 181. — 224 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-227-02260-8.
- ↑ National Defence College (1994), Jatkosodan historia 6, Porvoo. ISBN 951-0-15332-X
- ↑ R. L. DiNardo. Germany and the Axis powers from coalition to collapse. University Press of Kansas, 2005. С. 95.
- ↑ Geir Lundestad. The American non-policy towards eastern Europe, 1943—1947. Universitetsforlaget, 1978. С. 287, 454.
- ↑ Yôrām Dinšṭein. War, aggression and self-defence. Cambridge University Press, 2005. С. 35.
- ↑ а б в Барышников Н. И. глава: Финские бомбардировщики в зоне Ленинграда // [Блокада Ленинграда и Финляндия 1941–44. — Хельсинки, 2002. — ISBN 952-5412-10-5.
- ↑ Мауно Йокипии. Финляндия на пути к войне. — Петрозаводск: Карелия, 1999. — С. 145-146. — 370 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-7545-0735-6.
- ↑ Труды VIII Советско-финляндского симпозиума историков: Петрозаводск 21—23 октября 1981 г. Афіцыйна мэта вайны складалася ў вяртанні страчанай паводле Маскоўскага мірнага дагавора 1940 г. тэрыторыі. Апроч гэтага, у шырокіх колах ставілася мэта захапіць тэрыторыі на ўсход ад мяжы 1939 г. у тым выпадку, калі Германія выйграе вайну.
- ↑ Мауно Йокипии. Финляндия на пути к войне. — Петрозаводск: Карелия, 1999. — С. 283-291. — 370 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-7545-0735-6.
- ↑ [Карл-Фредрих Геуст «Советские бомбардировки Финляндии в июне 1941 года», Авиация и время 2.2005]
- ↑ Барышников Н. И. глава: Факцёра внезапности не было // Блокада Ленинграда и Финляндия 1941–44. — Хельсинки, 2002. — ISBN 952-5412-10-5.
- ↑ Wykes Alan. The Siege of Leningrad, Ballantines Illustrated History of WWII. — 1972. — 9-21 с.
- ↑ Ковальчук В. М. Ленинград и Большая Земля. — Л.: Наука, 1975. — С. 274-275. — 328 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Савецка-фінская вайна (1941—1944)
- Дерябин Ю.С.. Давний миф наконец-то лопнул (руск.). НГ. Независимое военное обозрение (21 лістапада 2008). — Финские историки признали соучастие Хельсинки в гитлеровской агрессии против СССР. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 4 студзеня 2013.