Савецкі раён (Гомель)

Раён Гомеля
(Пасля перасылкі з Савецкі раён, Гомель)

Савецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (гарадскі раён) у складзе горада Гомеля. Размешчаны ў заходняй частцы Гомеля. Заснаваны ў 1973 годзе.

Савецкі раён
Савецкі раён
Краіна
Статус гарадскі раён
Уваходзіць у Гомель
Дата ўтварэння 1973
Плошча 5 100 км²
Савецкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Савецкі раён на Вікісховішчы

Плошча больш за 5100 гектараў. Насельніцтва больш за 177000 чалавек (1999 год), што складае 37 % усяго насельніцтва.

Асноўныя вуліцы раёна — Рэчыцкая шаша, вуліца Барыкіна, праспект Кастрычніка і працяглая ўздоўж усяго раёна вуліца Багдана Хмяльніцкага.

У раёне маецца 196 вуліц. Працягласць дарог — 172 км. Плошча зялёнай зоны — 671,1 гектара; 3 паркі і 22 скверы. Буйнейшы вадаём (акрамя ракі Сож) — Любенскае возера. Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы раёна: ААА «Гомельскі хімічны завод», ААА «Гомельскі ліцейны заод «Цэнтраліт», ЗАА «Гомельскі вагонабудаўнічы завод», ААА «Гомельскі завод пускавых рухавікоў імя П. К. Панамарэнка».


ГалерэяПравіць

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.