Савона

горад у Італіі

Саво́на (італ.: Savona) — найбуйнейшы горад Лігурыі на захад ад Генуі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі, порт на Міжземным моры.

Савона
італ.: Savona
ліг.: Sann-a
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 65,32 км² (9 кастрычніка 2011)[1]
Вышыня цэнтра
4 м
Насельніцтва
  • 58 194 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
019
Паштовыя індэксы
17100
Аўтамабільны код
SV
Афіцыйны сайт
comune.savona.it (італ.)
Савона на карце Італіі
Савона (Італія)
Савона
Савона (Італія)
Савона

Паселішча, якое насіла імя «Сава», існавала ўжо ў сярэдзіне бронзавага веку. Знаходзілася яно на ўзвышшы Прыамар каля вусця горнага патоку, названага Левіянола. У часы Другой пунічнай вайны карфагенянамі быў умацаваны старажытны лігурыйскі цэнтр Сабацы як альтэрнатыва «рымскай» Генуі. Каля 180 г. да н.э. Рыму ўдалося падпарадкаваць горад. Але і ў рымскую эпоху Савона старалася выцесніць Геную з ролі асноўнага порта Лігурыі.

У 639 годзе горад быў разбураны нашэсцем лангабардаў. З сярэдзіны X стагоддзя па 1191 год ён служыў сталіцай маркграфаў Алерамічы, якія пазней кіравалі Салуца і Манфератам. У XIII стагоддзі — самастойная камуна ў саюзе з Генуяй.

Зноскі