Савіцкі сельсавет (Брагінскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Са́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Савічы.

Савіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Брагінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Савічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 26 сакавіка 1987

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года перададзены ў склад Брагінскага раёна, тады ж да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Грушанскага і Пучынскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Выграбна-Слабадскога сельсавета[1]. 12 лістапада 1966 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцепаноўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Новы Сцепаноў, Перасяцінец і Стары Сцепаноў), з часткі сельсавета (5 населеных пунктаў: Выграбная Слабада, Вярховая Слабада, Жэрднае, Нежыхаў і Пучын) утвораны Слабадскі сельсавет[2]. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Піркаўскага (4 населеныя пункты: вёскі Ляды, Піркі, Сувіды і Чэрнеў) і Слабадскога (5 населеных пунктаў: вёскі Выграбная Слабада, Вярховая Слабада, Жэрднае, Нежыхаў і Пучын) сельсаветаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Грушнае. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Савіцкага сельсавета 8 населеных пунктаў[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Чамярыскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Новая Грэбля, Новыя Хракавічы, Старыя Хракавічы, пасёлкі Калінінскі і Ленінскі), сельсавет перайменаваны ў Хракавіцкі[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 74. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.