Садаводства

практыка вырошчвання і культывавання раслін
(Пасля перасылкі з Садоўніцтва)

Садаводства ці садоўніцтва — практыка вырошчвання і культывавання раслін у якасці галіны раслінаводства. У садках дэкаратыўныя расліны часта вырошчваюцца з-за кветак, лісця або з-за агульнага выгляду; карысныя расліны, такія як карняплоды, ліставую гародніну, садавіну і травы вырошчваюць для ўжывання ў ежу, для выкарыстання ў якасці фарбавальнікаў, або для медыцынскага ці касметычнага прымянення. Садоўніцтва лічыцца расслабляльнай дзейнасцю для многіх людзей.

Ландшафтны парк у Батанічным садзе ў Мінску

Дыяпазоны садаводства праціраюцца ад фруктовых садоў і працяглых бульварных насаджэнняў з адным ці некалькімі рознымі відамі хмызнякоў, дрэў і травяністых раслін, да вырошчвання на жылых дварах газонаў і на падмурках, у вялікіх ці маленькіх кантэйнерах, размешчаных унутры ці звонку. Садоўніцтва можа быць вельмі спецыялізаваным: з вырошчваннем толькі аднаго тыпа расліны ці гадаваннем вялікай колькасці розных раслін у змешаных пасадках. Садаводства ўключае ў сябе актыўны ўдзел у вырошчванні раслін і звычайна з'яўляецца даволі працаёмкім працэсам, што адрознівае яго ад сельскай і лясной гаспадаркі.

У Беларусі

правіць

Паводле «Апісанне Крычаўскага графства або былога староства» (1786) Андрэя Меера, пра сады сялян і мяшчан староства:

«З пладовых і іншых дрэваў займаюць у іх садах першае месца яблыня (Malus domestica), груша (Pyrus communis), сліва (Prunus domestica), простая чорная вішня (Prunus cerasus), рабіна (Sorbus domestica) і чаромха (Prunus padus), па-мясцоваму „колоколуша“; а з кустоў шыпшына (Rosa canina), чорныя (Ribes nigrum) і чырвоныя парэчкі (Ribes rubrum), «крыжовнік» ці «агруст» (Ribes uva-crispa), а ў Забычанскім войтаўстве ў некаторых і „черешки“ ці там „трешня“ (Prunus avium) і бузіна (Sambucus ebulus).

З кветак пераважаюць перад усімі: стракатакветкавы базілік (Ocimum basilicum), наготкі (Calendula officinalis), аксаміткі (распасцёртыя) (Tagetes), жоўтыя шапкі (Tagetes erecta), царскія кучары (Lilium martagon); кавалерскія шпоры (Delphinium elatum) ці па-мясцоваму „каптурыкі“, гваздзік (галандскі ці садовы) (Dianthus caryophyllus), жоўтая лілея (Lilium bulbiferum) і сланечнік (Helianthus). У многіх можна знайсці некалькі загончыкаў з клубніцамі (Fragaria moschata) і суніцамі (Fragaria vesca).

Акрамя гэтых мяшчанскіх садоў ёсць у мястэчку Крычаў закладзены гасподскі сад…»