Са́жань[1] — састарэлая адзінка вымярэння даўжыні: «занявши вширки на локоть, а вдлужъ можетъ быть на двѣсти сажней, тамъ же дей плотомъ новымъ загородити казалъ»[2]; «Отъ вежы воротное до тое вежы, где каплица, 20 сажонъ…»[3]; «Дому того будованья: напервей свѣтлица трехъ сажонъ, соломою накрыта…»[4].

Упершыню згадваецца ў крыніцах з XI стагоддзя. Назва паходзіць ад старажытнаславянскага «сягаці» — выцягваць, распасціраць рукі[1]. На тэрыторыі Расіі і Беларусі выкарыстоўвалася да ўвядзення ў 1918 годзе ў РСФСР метрычнай сістэмы мер[5].

Гэта слова са значэннем адзінкі вымярэння ўжывалася ў іншых славянскіх мовах — балгарскай, польскай, рускай, славацкай, славенскай, стараславянскай, чэшскай, верхне- і ніжнелужыцкай[6]. Самае ранняе яго ўжыванне ў помніках агульнаўсходнеславянскага пісьменства выявіў І. Сразнеўскі ў дакуменце, датаваным 1068 годам[7]. Яно ўтварылася ад дзеяслова «сягаць» і першапачаткова мела значэнне адлегласць паміж канцамі пальцаў разведзеных у бакі рук[6], а потым набыло трывала замацаванае метрычнае значэнне. У сістэме мер Вялікага Княства Літоўскага, зацверджанай пастановай сойма 1766 г., сажень складаўся з трох локцяў — 194,82 см, калі лічыць у локці 64,94 см.[8]

У XIX стагоддзі на Віцебшчыне, як пісаў А. Семянтоўскі, ужываліся тры сажні: казённы, або косы; махавы, або ручны; купецкі, або дзевяціфутавы[9].

Існавала вялікая колькасць розных сажаняў. Сярод іх:

  • Прамы сажань — адлегласць паміж канцамі пальцаў распасцёртых рук (1,52 і 1,76 м)
  • Касы сажань — адлегласць паміж пальцамі рукі і нагі, выцягнутых па дыяганалі (2,16 і 2,48 м)

У 1835 годзе указам бы замацаваны памер сажаня, роўны 7 англійскіх футаў, або 84 дзюймы. Гэта адпавядала 3 аршынам (213,36 см).

У сучаснай беларускай мове слова сажань са значэннем адзінкі вымярэння ўжываецца ў творах старэйшых пісьменнікаў або ў творах на гістарычныя тэмы: «Жар нестрывалы: трудна ўстаяць за тры сажні ад агню»[10]; «Перад стопкаю невялікі кавалакдвара, незанятага градамі, ды ў сажань шырынёй паска, як бы дарога ад стопкі ў вуліцу»[11]; «Новую лазню Даніла Когут вывеў сажняў за сто ад берага, куды вышэй за ўасную хату»[12]. У Я. Коласа яно ўжываецца са значэннем адзінкі вымярэння дроў (укладка на кубічны сажань): «Узяў дзядзька Марцін грошы, пайшоў у лясніцтва і купіў асігнату на сажань дроў…. Адзін бок сажню прыпёр да хвоі»[13]. У літаратурнай мове яно выяўлена са значэннем прылада мераць поле (каза): «І трэба бачыць, з якой важнасцю мерае-перакідае сажань, спецыяльна зроблены, накшталт шырока расчыненага цыркуляра, Пятро Бацюк»[14]. П. Галавач называе гэту прыладу сажонкай: «Паўз канаплянік і пайшлі камітэтчыкі з сажонкаю, якую зрабіў нехта ўжо на панскім двары…»[15].

Слова сажань (мера) ўваходзіць у склад фраземы «бачыць на тры сажні пад зямлёй» — добра ўсё разумець, быць кемлівым: «Вы не глядзіце, што яна [цётка Палуся] трошкі падслепаватая ды кіслагубая, але бачыць яна на тры сажні пад зямлёй і чуе праз тры мураваныя сцяны»[16].

У сучаснай беларускай мове ўжываецца таксама прыметнік сажнёвы (сажэнны) — велічынёй (таўшчынёй) з сажань: «… у гэты час цераз паўтарасажнёвую сцяну агароджы, на турэмны двор, саскакваюць адна за адной бязгучныя і рухавыя постаці…»[17]; «Сажэннага росту лёкай скочыў з запятак і ляскам адкінуў падножку»[18].

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа: [в 14 т.]. Т. 5 (дополнительный): [документы 1502―1793 гг.] / изданный О. Щербицким и А. Демьяновичем. — Вильна: Печатня А. Г. Сыркина, 1871. — XVI, 256, 135 с. — С. 21.
  3. Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1 / [поготовил М. Довнар-Запольский]. — М.: Товарищество типографии А. И. Мамонтова, 1897. — XXIII, 569 с. — С. 91.
  4. Акты, издаваемые Комиссией, высочайше учрежденной для разбора древних актов в Вильне: [в 39 т.]. Т. 14: Инвентари имений XVI-го столетия, 1501—1599 гг. / [предисловие И. Спрогиса]. — Вильна: Типография А. К. Киркора, 1887. — XXIV, 702 с. — С. 280.
  5. Сажень // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  6. а б Преображенский А. Г. Этимологический словарь русского языка: В 2 т. Т. 2: П—Я. — М.: ГИС, 1959. — 719—1284 с. — С. 224.
  7. Срезневский, И. И. Материалы для словаря древнерусского языка по письменным памятникам: Труд И. И. Срезневского. Т. 3: Р—Н. и доп. — СПб.: Отд. рус. яз. и словесности Акад. наук, 1912. — [4] с. 1684, 272 с. — С. 908.
  8. Горбачевский Н. И. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и царства Польского / составлен архивариусом Центрального архива древних актовых книг, губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, членом Виленской археографической комиссии Н. Горбачевским. — Вильна: издан иждивением Виленского учебного округа, 1874. — [2], XVIII, 397 с. — С. 325.
  9. Сементовский, А. М. О мерах и весе, употребляемых в Витебской губернии / составлено А. М. Сементовским. — Витебск: издание Витебского статистического комитета, 1874. — [2], 19 с. — С. 12.
  10. Колас, Я. Збор твораў: у 12 т. / Якуб Колас; [рэдкал.: В. Барысенка і інш.; аўтар уступ. арт. П. Броўка; АН БССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы]. Т. 4: Апавяданні, 1906—1917 / [рэдактар К. Крапіва; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі І. Крэнь і А. Семяновіча]. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1962. — 558, [1] с., [7] л. іл. — С. 227.
  11. Галавач, П. Збор твораў: у 3 т. / Платон Галавач; [складанне, уступ. арт., заўвагі Д. Бародзіча]; рэдкал.: Я. Брыль [і інш.]. Т. 3: Праз гады: раман. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1958. — 422, [1] с. — С. 46.
  12. Караткевіч, У. Каласы пад сярпом тваім: раман: [у 2 кн.] / Уладзімір Караткевіч; мастак А. Кашкурэвіч. [Кн. 1: Выйсце крыніц]. — Мн.: Беларусь, 1968. — 361, [1] c. — С. 7.
  13. Колас, Я. Збор твораў: у 12 т. / Якуб Колас; [рэдкал.: В. Барысенка і інш.; аўтар уступ. арт. П. Броўка; АН БССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы]. Т. 5: Апавяданні паслякастрычніцкага перыяду, «Казкі жыцця», народныя казкі ў апрацоўцы Я. Коласа / [рэдактары: М. Лынькоў, Ю. Пшыркоў; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі І. Крэнь і К. Піліповіч]. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1962. — 719 с., [6] л. іл., партр. — С. .
  14. Там жа. — С. 239.
  15. Галавач, П. Збор твораў: у 3 т. / Платон Галавач; [складанне, уступ. арт., заўвагі Д. Бародзіча]; рэдкал.: Я. Брыль [і інш.]. Т. 3: Праз гады: раман. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1958. — 422, [1] с. — С. 163.
  16. Крапіва, К. Збор твораў: у 4 т. Т. 2: Проза: Апавяданні, фельетоны, памфлеты, нарысы. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1963. — 415 с. — С. 44.
  17. Самуйлёнак, Э. Збор твораў: У 2 т. / Эдуард Самуйлёнак; Рэдкал.: М. Лынькоў і інш. Т. 1: Апавяданні. Аповесці. П’есы. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1952. — 446, [2] с., [1] л. партр. — С. 46.
  18. Караткевіч, У. Каласы пад сярпом тваім: раман: [у 2 кн.] / Уладзімір Караткевіч; мастак А. Кашкурэвіч. [Кн. 1: Выйсце крыніц]. — Мн.: Беларусь, 1968. — 361, [1] c. — С. 82.

Літаратура правіць